Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Навіны

Тэлефоны ў скрынку

У школах плануюць забіраць тэлефоны ў вучняў і ўвесці прапускны рэжым
"Смартфоны беларускіх школьнікаў будуць складваць у скрыні на час урокаў", – паведамляе БЕЛТА.

Пра такую ініцыятыву ў рамках ужо гатовага загаду распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай працы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Эдуард Тамільчык. Згодна з загадам № 156 "Аб зацвярджэнні прыкладнай інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», які 11 сакавіка падпісаў міністр адукацыі Ігар Карпенка, адукацыйным структурам рэгіёнаў і Мінска трэба ўжо ў бліжэйшы час прапрацаваць пытанне і забяспечыць яго выкананне ў школах.

Акрамя пунктаў з забаронай карыстання сродкамі сувязі, загад змяшчае пункты аб ўвядзенні прапускнога кантролю для вучняў, бацькоў і работнікаў школ. Цяпер доступ у школы будзе за 30 хвілін да пачатку заняткаў і заканчвацца праз 30 хвілін пасля. Для старонніх наведвальнікаў – па пашпарту.Трапіць у школу ў непрацоўны час супрацоўнікі змогуць выключна па дакладной запісцы намесніка дырэктара. Свабодны доступ маюць: кіраўнік, яго зам па гаспадарчай працы, вахцёры, вартаўнікі і супрацоўнікі аварыйных службаў.

Як стала вядома яшчэ ў сакавіку, кіраўніцтва гімназіі №1 у Гродна па сваёй ініцыятыве прапанавала бацькам забараніць дзецям карыстанне тэлефонамі падчас вучэбнага працэса. Сумесна з імі распрацавала пэўныя правілы: не толькі збіраць тэлефоны ў вучняў, але і рэкамендаваць настаўнікам не карыстацца сродкамі сувязі падчас урокаў.
Дакладны спіс, які апублікаваны на сайце гімназіі, выглядае так:

  • у будынку гімназіі выклік павінен быць толькі ў вiбрарэжыме або вельмі ціхі;
  • карыстацца тэлефонам падчас урокаў забаронена. Лічыць на ім, напрыклад, як на калькулятары, можна, але толькі з дазволу настаўніка;
  • на перапынках вучні могуць тэлефанаваць толькі бацькам або іншым родным для «аператыўнай сувязі» і «толькі ў выпадках абгрунтаванай і неадкладнай неабходнасці»;
  • настаўнікам па-за ўрокамі таксама не раяць карыстацца тэлефонам у прысутнасці вучняў;
  • у гімназіі і побач з ёй варта размаўляць па тэлефоне ціха і коратка, каб не перашкаджаць іншым;
  • здымаць на тэлефоны фота і відэа можна толькі з дазволу педагогаў і таго, хто трапляе ў кадр;
  • нельга прапагандаваць праз мабільнік жорсткасць, гвалт, парнаграфію, песні і вершы з лаянкай;
  • нельга зараджаць ў гімназіі мабільны тэлефон ад электрасеткі.
    Кіраўніцтва гімназіі папярэджвае, што на вучня ці настаўніка, якія не будуць падпарадкоўвацца правілам, будзе напісаная дакладная запіска.
    Вучань атрымае заўвагу ў  дзённік ці выклік бацькоў у школу, а настаўнік — заўвагу альбо вымову.
    Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!
    18:37 / 11 красавіка 2019 / Яна Чарняўская
    Перадрук матэрыялаў магчымы
    толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
    Дэталі тут
    .