Дзяўчыну завуць Аляксандра Самасюк, ёй 18 гадоў, яна студэнтка БДУ. Яе затрымалі ў суботу 23 сакавіка, калі яна ішла каля будынка МУС з бацькам і братам. Жартуючы, замахнулася, каб даць выспятка гарадавому, але тут жа з будынка МУС выбеглі 4 міліцыянераў. Родных яны не кранулі, а вось саму дзяўчыну адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна, дзе яна правяла 2-ое сутак — да 25 сакавіка.
Прызначаны ў панядзелак суд не адбыўся, і справу адправілі на дапрацоўку. Насту Самасюк вызвалілі ў зале суда. Зараз дзяўчына ў жаху і адмаўляецца даваць каментарыі.
Скульптуру гарадавога, вобраз праваахоўнікаў часоў Расійскай Імперыі, усталявалі ў 2017 годзе. З тых часоў яна не адзін раз и станавілася аб'ектам для здзекаў і кпінаў гараджан. У 2018 годзе Вячыслаў Касінераў, былы палітычны зняволены, накінуў пятлю на шыю гарадавога. Улады завялі крымінальную справу: Касінераў атрымаў штраф і адседзеў месяц у СІЗА.
У тым жа 2018 годзе падлетак даў аплявуху помніку. Улады ўспрынялі гэты жэст як асабістую абразу, затрымалі хлопца і прымусілі на камеру прасіць прабачэння ў скульптуры.
А ў лістападзе 2018 дзяўчаты, актрысы Беларускага Свабоднага тэатра, цалавалі помнік на відэа. Да іх адразу падышоў міліцыянер, папрасіў не чапаць гарадавога, а толькі фатаграфавацца. Паводле яго
слоў, да помніка «нельга нават дакранацца».