Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Навіны

У Беларусі ўнясуць змены па прызыве ў войска

Аднаўленні мусяць прадставіць да канца года.
Яна Чарняўская
Пра гэта распавёў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў ў «Галоўным эфіры» тэлеканала «Беларусь 1». Акрамя таго, плануецца ўвесці ільготы для тых, хто пройдзе тэрміновую службу ў войску.
Мы рыхтуем прапанову, каб той, хто атрымаў адтэрміноўку ад службы, пры атрыманні адукацыі абавязкова асвоіў ваенна-ўлiковую спецыяльнасць. Таксама прапанавалі, каб чалавек пасля службы ў адносінах да іншых маладых людзей, якія ўхіляюцца ад войска, пры роўных балах меў перавагу пры паступленні, засяленне ў інтэрнат і размеркаванне.
Андрэй Раўкоў
Міністр абароны Беларусі
Кіраўнік міністэрства абароны таксама анансаваў ўвядзенне льготаў для тых, хто пройдзе тэрміновую ваенную службу або тэрміновую службу ў рэзерве.

Міністр абароны звярнуў увагу на тое, што «моладзь неахвотна сёння ідзе служыць у войска» і адзначыў, што ў кастрычніку мінулага года прэзідэнт «востра пазначыў гэтую праблему».

— Тое, што мужчынамі можна стаць, толькі прайшоўшы службу ў войску, ён (прэзідэнт) казаў і пра свой вопыт, і пра свой погляд на гэтую праблему, — удакладніў Андрэй Раўкоў.
00:30 / 19 лютага 2019 / Яна Чарняўская
Падпісвайся на нашу старонку Укантакце. Мы стараемся!
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.