Голас студэнцтва ў Беларусі не прадстаўлены ніводным медыя – існуюць толькі асобныя выданні ўніверсітэтаў ці факультэтаў. Мы разумеем, што так не павінна быць, бачым праблемы ў нашай адукацыі і не толькі, і хочам рабіць іх бачнымі.
Зараз студэнцтва стала рухавіком зменаў – і важна пра гэта казаць
Мы сочым за судамі, пішам пра актывістаў, кажам пра правы студэнтаў – і гэта ўсё амаль 24/7. Таму будзем шчыра ўдзячныя за любую падтрымку.
Мы хочам развівацца і станавіцца лепей
Мы маем шмат досведу, але заўсёды хочам станавіцца прафесіянал_амі ў журналістыцы, дызайне, вёрстке і іншых рэчах, якія складаюць СД, вучыць нашу каманду і рабіць Студэнцкую думку больш якаснай.
Студэнцкая думка была створаная яшчэ напачатку ХХ ст. і прайшла доўгі шлях перад тым, каб стаць сайтам, які вы бачыце перад сабой.
Мы пішам пра ўсё, што кранае і датычыцца студэнтаў Беларусі: пра якасць адукацыі, адсутнасць акадэмічных і палітічных свабод ва ўніверсітэтах. Пра ўсё, што нас хвалюе, смешыць, злуе і радуе. Тут вы знойдзеце кантэнт ад прусакоў у інтэрнатах да сэксуальнай адукацыі моладзі.
Мы не прафесіяналы, але мы шчыра любім тое, чым займаемся. І верым, што студэнты і студэнткі – не шэрае пятно ў дэмаграфічным і палітычным складніку дзяржавы.
На што пойдуць вашыя грошы?
У асноўным грошы пойдуць на нашае прасоўванне ды ганарары рэдактараў і аўтараў СД. Усе яны – звычаныя студэнты і студэнткі, якія працуюць з намі, бо хочуць рабіць студэнцтва і Беларусь лепей. І нам вельмі важна аплочваць іх працу.
Таксама грошы патрэбныя на тэхнічныя рэчы, без якіх немагчыма існаванне СД: напрыклад, дамен і хостынг гэтага сайту.