Каляровы Менск
Топавы стрыт-арт гораду
Часта ў розных топах стрыт-арт сталіц свету можна ўбачыць Берлін, Парыж, Варшаву, але амаль ніколі там не будзе Менска альбо іншых гарадоў Беларусі. Прыкладамі з гэтай падборкі мы спрабуем паказаць, што беларусам таксама ёсць чым ганарыцца, а Менск у сваю чаргу несправядліва не ўключаюць у падобныя топы. Яшчэ шмат якія працы не былі дададзены ў гэтую падборку і трэба адзначыць, што гэта толькі менскія арты. Менавіта таму мы вырашылі паспрабаваць пагрузіць вас у цудоўны свет вулічнага мастацтва і зацікавіць вывучэннем нашай прыгожай сталіцы.
Дзяўчына ў вышыванцы
Што для вас вышыванка? Такім пытаннем задаўся брытанскі мастак Гвідо ван Хэлтэн у 2015 годзе, калі ён прыехаў у Менск, каб пазнаёміцца з культурай, людзьмі і гісторыяй Беларусі. За аснову арта была ўзята рэальная кашуля з вышыванкай і вобраз славянскай дзяўчыны, у якой пад звычайнай фабрычнай курткай можна ўбачыць нешта роднае, а рука сымбалізуе дакрананне да чагосьці свайго.
Паўсюль я крочу
Адна са старонак вялікай кнігі, пакінутая па ўсім свеце мастаком Millo ёсць і ў Менску. Іранічныя казкі выклікаюць розныя пачуцці ў гледачоў, але свой стыль у мастака своеасаблівы. Часцей за ўсе яго арт чорна-белы з галоўным героям у выглядзе дзіцяці ў каляровай цішотцы сярод панэльнага побыту, што сымбалізуе дзіцячае ўяўленне свету, жаданне пазнаваць і гуляць з ім.
Вул. Варанянскага, 13/1
Чалавек без твару
"У краіне, дзе ў розныя часы людзі забівалі адзін аднаго не толькі за злачынствы, але і за погляды, мастацтва павінна несці глыбокае паведамленне" - гэта каментар самаго аўтара працы IKO. Грэцкі мастак паспрабаваў адлюстраваць усім знаёмы вобраз, але без твару, са свечкай як сымбалем ідэі змагання. Мурал адлюстроўвае абезасабленне асобы праз вопратку, але яе ўнікальнасць праз ідэю. На жаль зараз гэтага муралу не існуе, ён зафарбаваны па просьбах жыхароў, але ідэя пакінутая тады дагэтуль актуальна. Адна са старонак вялікай кнігі, пакінутая па ўсім свеце мастаком Millo есць і ў Менску. Іранічныя казкі выклікаюць розныя пачуцці ў гледачоў, але свой стыль у мастака своеасаблівы. Часцей за ўсе яго арт чорна-белы з галоўным героям у выглядзе дзіцяці ў каляровай цішотцы сярод панэльнага побыту, што сымбалізуе дзіцячае ўяўленне свету, жаданне пазнаваць і гуляць з ім.
Раён Парк Горкага
Сакавiцкiя каты
Што можа быць лепш чым кот? Мабыць толькі восем катоў. Так падумалі беларускія мастакі, якія падарылі раёну восем катоў зробленых у розных стылях. Нейкага падтэксту ў артах няма, гэта проста мілыя суседзі вашых дамоў, дзецям прыемна іх разглядаць і яны вельмі простыя. На жаль двух катоў ужо не існуе, але астатнія ўсе яшчэ на сваім месцы. Важным момантам з'яўляецца тое, што каты знаходзяцца не ў адным месцы, такім чынам пошук катоў займае час, а акрамя гэтага прыемны шпацыр па старым раёне Менску.
Легенда пра раку Нямiгу
Часам добра распаведзенная легенда пра нейкае цікавае месца альбо асобу можа прымусіць тваё ўяўленне адправіцца ў вандроўку. Гэтым і натхніўся беларускі мастак Kislow, які ў сваей працы вырашыў распавесці гісторыю ракі. Сэнс працы у тым, што існуе два светы, дзе жывём мы, звычайныя менчукі, ён прадстаўлены зверху, і іншы, пад зямлей, дзе жывуць такія ж самыя менчукі. Мабыць мы і не ведаем адзін пра аднаго, але ўяўленне гэтага прымушае наш мозг марыць.
Партрэт графа Чапскага
Былая фабрыка МЗОР ужо даўно стала часткай прыцягнення крэатыўнай моладзі. Самое сэрца Менску прываблівае сваёй агромнай прасторай для самавыяўлення. Са з'яўленнем розных фестываляў прысвечаных культуры, вуліца ўсе больш пачала паходзіць на адзін вялікі холст. Ёсць адзін мурал, які з блізкай адлегласці падаецца неразумелым, але калі адысці, з'яўляюцца рысы чалавека. Гэта граф Чапскі, паспяховы мэр Менска, які шмат зрабіў для горада. Работа зробленна цалкам з кропак, што дае ей ўнікальнасць сярод беларускага арту.
Бразiлiя пад мастом
Ідучы на Кастрычніцкую ў пятніцу ты ўяўляеш алкаголь, весялосць, музыку і танцы. Мабыць калі цябе спытаць, якая краіна першая прыходзіць на розум ты адкажаш, што Бразілія. Так, гэтая лацінаамерыканская краіна славіцца карнаваламі, гулянкамі ўсю ноч і колерамі, менавіта таму мост у пачатку менскай барнай вуліцы сваімі колерамі пераносіць цябе на імгненне у гэты край. Сам арт - гэта набор яркіх колераў, твараў, дрэў, хаатычна раскіданых вобразаў па плошчы.
Гусляр
Яшчэ адна праца на сцяне МЗОР, як казаў сам аўтар арта Cowek: " Усё пачынаецца з фальклору..." Так і тут намаляваны стары мудрэц, які грае на гуслях і такім чынам матэрыялізуе аб'екты вакол сябе. Сядзіць ён вакол грыба і дрэў, яднаючыся з прыродай і музыкай. Мурал некалькі разоў дараблівалі, можна ўбачыць, што з-за зменаў стылю аўтара іншыя, дамаляваныя элементы выглядаюць крыху інакш.
20:20 / 17 студзеня 2022 / Студэнцкая думка