Студэнты, якія вучацца за мяжой, не атрымаюць адтэрміноўку ад вайсковай службы
Праект новага закона сёння быў прадстаўлены намеснікам міністра МУС
Сёння ў першым чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў быў прыняты адпаведны закон. Яго прадставіў начальнік Крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч. Па яго словах, гэтыя карэктаванні «скіраваныя на павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, патрэбных для камплектавання войска».

У якасці выключэння адтэрміноўка будзе прадастаўлена тым студэнтам, якія навучаюцца за мяжой па накіраванню дзяржаўных органаў.

Іншымі словамі, дадзены закон абцяжарвае выезд студэнтаў на вучобу ў іншыя краіны. Калі закон будзе прыняты канчаткова, вялікая колькасць маладых людзей сутыкнецца з фармальнымі юрыдычнымі цяжкасцямі ў сувязі з паступленнем у замежныя ВНУ. Нагадваем, што ў Беларусі ў апошнія гады лічба абітурыентаў у айчынныя ВНУ падае. Адначасова ўсё большая колькасць маладых людзей паступае за мяжу.


18:10 / 12 кастрычніка 2022 / Студэнцкая думка