Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Навіны

У Пінску выкладчыкі бралі хабар ад студэнтаў

Малюнак team29.org
У Пінску заведзены крымінальныя справы адразу на дзесяць выкладчыкаў Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Іх падазраюць у тым, што яны атрымлівалі грошы ад студэнтаў за паспяховую здачу кантрольных і экзаменаў.

Як паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, расследаванне распачата ў канцы студзеня, калі ў поле зроку аператыўнікаў патрапілі намеснік дырэктара Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і тры выкладчыкi. У ходзе расследавання колькасць падазроных павялічылася да дзесяці.

За паспяховую здачу экзаменаў і кантрольных работ студэнты неслі выкладчыкам грошы і матэрыяльныя каштоўнасці. У суме падазроныя атрымалі хабару на 3225 рублёў. Распачата пятнаццаць крымінальных спраў па артыкуле «Атрыманне хабару». Некалькім выкладчыкам ужо прад'яўлены абвінавачванні, а справы накіраваны ў суды Пінска і Пінскага раёна.
Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!
15:36 / 10 красавіка 2019 / Яна Чарняўская
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.