Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Навіны

Удзельнік алімпіяды па геаграфіі распавёў аб парушэннях – вынікі анулявалі

11-класнік даслаў лісты з алімпіяднымі заданнямі ў Мінадукацыі і ТUT.BY раней, чым пачалася алімпіяда. Ў міністэрстве адукацыі правялі праверку і пацвердзілі, што парушэнні, пра якія паведаміў Ігнат Ільюшонак з Ліды, былі. Зараз справа ў Генпракуратуры.
Ігнат Ільюшонак, фота даслана парталу tut.by
Што здарылася?

Школьнік Ігнат удзельнічаў у алімпіядах па геаграфіі на працягу 6 год. У 2018 годзе ўжо паведамляў у адміністрацыю прэзідэнта аб уцечках інфармацыі. Тады яму прыйшоў адказ, што гэта немагчыма.

Ў 2019 годзе Ігнат не прайшоў ў наступны тур, «на рэспубліку», затое атрымаў ад сябра 11 фотаздымкаў заданняў, напісаных ад рукі за месяц да заключнага 4 этапа. I ў дзень алімпіяды адправіў іх Мінадукацыі і парталу ТUT.BY

Ён сцвярджае, што не адзін раз заўважаў, што некаторыя ўдзельнікі ведалі адказы загадзя і атрымлівалі вышэйшыя балы.– Да вечара, калі тэорыя і практыка былі ўжо напісаныя, мы пайшлі на апеляцыю пазнаваць вынікі, – узгадвае школьнік, як праходзіла «вобласць» 2018. – Стаім з настаўнікам пад аўдыторыяй, хлопцы па адным заходзяць у кабінет. Выходзіць шчаслівы хлопец з Гродна. Кажа, у яго 220. За ім другі гродзенец – там нешта каля 210. Улічваючы, што максімум 270, гэта нерэальныя вынікі.
Адказы на пытанні алімпіяды, фота даслана парталу tut.by
Які афіцыйны адказ?

Міністэрства адукацыі правяло праверку і патрабуе ад упраўленняў і ўстаноў адукацыі звольніць асоб, якія стаяць за ўцечкай інфармацыі. Таксама МінАд звярнулася ў Генпракурутуру для ацэнкі дзеянняў падазраваных.У міністэрстве адказалі, што вынікі школьнікаў, якія атрымалі доступ да заданняў, ануляваныя, а журы на пазачарговым паседжанні перагледзіць спісы пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды. Зараз праводзіцца аналіз выніковых матэрыялаў рэспубліканскай алімпіяды па ўсім прадметам, а ўдзельнікі праходзяць ананімнае анкетаванне.

Што зменіцца?

З наступнага году Мінадукацыі зменіць механізмы падрыхтоўкі да алімпіяды і яе правядзенне. За базу возьмуць прынцып падрыхтоўкі да ЦТ.


Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!
18:37 / 11 красавіка 2019 / Яна Чарняўская
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.