Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ

Дзе вучылася Рада БНР

Ксенія Сырамалот
25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі ў трэцяй Устаўной грамаце Рады БНР. І хаця Беларуская народная рэспубліка знаходзілася ў вельмі складаных умовах ды па выніку так і не стала паўнавартаснай дзяржавай, менавіта яна стала пачаткам дзяржаўнасці сучаснай Беларусі, а без яе мы не былі б незалежнай краінай.

Якія людзі хацелі ўзяць на сябе адказнасць за будучыню Беларусі і дзе яны вучыліся? Пра гэта гаворка пойдзе ніжэй.
Што за Рада БНР?
У 1917 годзе актывізаваўся ў тым ліку беларускі нацыянальны рух. І ўжо ў снежні 1917 прайшоў І Усебеларускі з'езд, на якім планавалася абмеркаваць стварэнне краёвай улады і пытанне самавызначэння беларусаў. З'езд сабраў 1872 дэлегаты ад самых розных партый, арганізацый і структур. Хоць на з'ездзе ўзнікла шмат дыскусій і спрэчак, быў распрацаваны кампрамісны тэкст рэзалюцыі. Самым важным для далейшай гісторыі будзе першы пункт рэзалюцыі, у якім гаворка ішла пра стварэнне краявога органу ўлады.

18 снежня з'езд разагналі, аднак была створана Рада Усебеларускага з'езду. Менавіта Рада Усебеларускага з'езду, якая ў сакавіку 1918 была перайменавана ў Раду БНР, выдала тры Устаўныя граматы. У Другой Устаўной грамаце была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў трэцяй – незалежнасць БНР.
Пра 6 сябраў і сяброўку Рады БНР мы раскажам ніжэй. Аднак варта памятаць: людзей, якія датычацца да станаўлення беларускай дзяржаўнасці і ў прыватнасці да стварэння БНР, значна больш.
1883–1938
Што рабіў у складзе Рады:
удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР, уваходзіў у склад Віленскай беларускай рады, прадстаўляў яе ў складзе Рады БНР.
Чым займаўся, акрамя Рады:
выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі", вывучаў старажытнабеларускую літаратуру, аўтар апавяданняў і фантастычнай аповесці "Лабірынты".
Дзе вучыўся:
скончыў пачатковую школу, далей па некаторых звестках, вучыўся ў павятовым вучылішчы, у Пецярбургу ўладкаваўся на працу ў студэнцкую бібліятэку і заадно слухаў лекцыі ў Пецярбугскім універсітэце. У Рызе непаспяхова спрабаваў атрымаць атэстат сталасці, пасля вырашыў заняцца самаадукацыяй.
1883–1940
Што рабіў у складзе Рады:
з'яўляўся адным з ініцыятараў абвяшчэння БНР, падтрымліваў развіццё беларускай асветы.
Чым займаўся, акрамя Рады:
выкладаў у БДУ і ў Белпедтэхнікуме, быў сябрам Інстытута беларускай культуры, быў намеснікам дырэктара Інстытута мовазнаўства і аўтарам прац па беларускім мовазнаўстве.
Дзе вучыўся:
скончыў другі клас Мікалаеўскай народнай школы, паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, але быў выключаны без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы, скончыў гарадское вучылішча і ў Ноўгарад-Северскім вытрымаў экзамен на годнасць настаўніка народнай школы. З 1911 да 1917 года знаходзіўся ў ссылцы, там займаўся самаадукацыяй.
1884–1942
Што рабіў у складзе Рады:
быў прадстаўніком Віленскай беларускай рады ў складзе Рады БНР, напісаў праект Трэцяй Устаўной граматы, у якой і абвяшчалася незалежнасць БНР.
Чым займаўся, акрамя Рады:
працаваў у рэдакцыі беларускіх газет "Наша Ніва" і "Наша Доля", выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, быў аўтарам прац па гісторыі беларускай культуры, мастацтва і літаратуры.
Дзе вучыўся:
скончыў Мінскую губернскую гімназію, праслухаў курс фізіка-матэматычнага факультэта ў Пецярбургскім універсітэце.
1891–1938
Што рабіў у складзе Рады:
быў адным з ініцыятараў абвяшчэння БНР, займаў пасаду народнага сакратара асветы ў Народным сакратарыяце БНР.быў прадстаўніком Віленскай беларускай рады ў складзе Рады БНР, напісаў праект Трэцяй Устаўной граматы, у якой і абвяшчалася незалежнасць БНР.
Чым займаўся, акрамя Рады:
удзельнічаў у стварэнні Таварыства беларускай школы, працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі, выдаў першы акадэмічны падручнік па геаграфіі Беларусі і шэраг іншых прац, працаваў у БДУ.
Дзе вучыўся:
скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах, вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце.
1885–1938
Што рабіў у складзе Рады:
увайшла ў Народны Сакратарыят БНР, займала пасаду народнага сакратара апекі, падпісвала Трэцюю Устаўную грамату БНР.
Чым займаўся, акрамя Рады:
працавала настаўніцай, вяла актыўную грамадска-палітычную дзейнасць, была адной з лідарак Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Дзе вучыўся:
вучылася ў царкоўна-прыхадской школе, скончыла двухкласнае вучылішча ў Буйнічах, здала экзамены на званне хатняй настаўніцы рускай мовы і геаграфіі, вучылася на вышэйшых гісторыка-культурных курсах у Пецярбургу.
1895–1938
Што рабіў у складзе Рады:
адзін з аўтараў устаўных грамат, займаў пасады міністра ўнутраных спраў і міністра земляробства ў Выканкаме Рады БНР.
Чым займаўся, акрамя Рады:
з'яўляўся адным з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, працаваў у газетах "Родны край", "Грамадзянін", друкаваўся ў часопісах "Студэнцкая думка" і "Золак", складаў бібліяграфію беларусазнаўства.
Дзе вучыўся:
Пецярбургскі псіханеўралагічны інстытут, філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе (1928).
1879–1943
Што рабіў у складзе Рады:
быў першым старшынём Рады БНР, займаў пасаду міністра народнай гаспадаркі ў Выканкаме Рады, пазней займаў пасады старшыні выканкама Рады (Народнага Сакратарыяту) і сакратара замежных спраў.
Чым займаўся, акрамя Рады:
быў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам бібліятэкі Інбелкульта, працаваў дацэнтам у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, выкладаў у беларускім педагагічным тэхнікуме, быў арганізатарам і дырэктарам Мінскага ветэрынарнага заатэхнічнага тэхнікума.
Дзе вучыўся:
Варшаўскі ветэрынарны інстытут.
Дык а навошта ўсё гэта ведаць?
1
Варта ведаць, чаму Беларусь зараз існуе як незалежная краіна і хто паўплываў на гэта. Канешне, гэта не толькі Рада БНР. Але без БНР не было б БССР, а далей, магчыма, і не было б Рэспублікі Беларусь.
2
Акрамя працы ў Радзе БНР, гэтыя людзі займаліся навуковай, культурніцкай, выкладчыцкай, грамадска-палітычнай дзейнасцю. Менавіта яны і іншыя паўплывалі на далейшае станаўленне беларускай навукі, культуры, гісторыі. Менавіта ад іх нам перайшла частка беларускай нацыянальнай спадчыны, нават нягледзячы на далейшыя рэпрэсіі і фізічнае вынішчэнне.
3
Гэта такія ж людзі, як і мы з вамі, проста з іншага часу. Яны таксама недзе раслі, сталелі, знаходзілі сяброў і паплечнікаў, вучыліся. Гэта не абстрактныя радкі ў падручніках ці ў Вікіпедыі, гэтыя людзі сапраўды былі, жадалі нешта зрабіць і рабілі гэта. Можа быць, такі нязвыклы радок пра адукацыю, які ў біяграфіях стаіць у першым абзацы і звычайна прапускаецца чытачом ці чытачкай, трохі наблізіў да разумення такой звычайнасці жыцця.
А пра адукацыю што?
Калі казаць пра адукацыю на прыкладзе нашых герояў і гераіні, можна сказаць, што ў большасці выпадкаў няважна, дзе ты вучыўся ці вучылася. Важна, што ты плануеш рабіць далей са сваімі ведамі, ці плануеш ты вучыцца праз усё жыццё і ці ёсць тое, на што ты гатовы ці гатовая патраціць значную частку сваіх высілкаў, што цябе хвалюе і ці плануеш ты нешта зрабіць, каб стала лепш.
З Днём Волі, сябры і сяброўкі!
10:52/ 25 сакавіка 2020 / Ксенія Сырамлот
Падпісвайся на нашу старонку Укантакце. Мы стараемся!
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.