Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ

«Праз тое, што мы стварылі гэты бунт і разводзім анархію, у нас будуць праблемы»

Як студэнты БДЭУ ва ўнівер не пайшлі
Складана клапаціцца пра іншых і сядзець дома ва ўмовах пандэміі, калі дзяржава чамусьці супраць.

Гэтую гісторыю нам даслала чытачка, а мы расказваем яе вам.
У пятніцу мы нашай групай вырашылі не пайсці ва ўнівер, бо там нічога не робяць у сувязі з каранавірусам. Мы чулі, што на некаторых факультэтах увялі свабоднае наведванне, але гэта не дакладна. А ў нас нічога не рабілі: як усё працавала, так і працуе. Толькі дэканэса сказала, што гэтыя два тыдні будзе дамаўляцца з выкладчы_камі, каб перавесці частку лекцый на дыстанцыйнае навучанне ці падзяліць плыні, але нічога не змянілася.

І мы вырашылі не чакаць, пакуль на нашым курсе хтосьці кагосьці заразіць, каб потым не зараджаць нашых бацькоў, дзядуль і бабуль. І не пайшлі ва ўнівер цэлай групай.

Першым у нас быў практычны занятак у гадзіну, пасля якога мы даведаліся, што дэканат пачаў тэлефанаваць нашым бацькам і казаць, што мы не прыйшлі на пары і ўчынілі нейкі бунт.

Бацькам казалі, што тэлефанавалі нам, а мы не падымалі, хаця гэтага не было. Яшчэ казалі, што ўнівер не ведае, дзе мы, што ў нас на факультэце 1300 студэнтаў, а не ходзіць нашая група толькі. А нашая дэканэса нібыта хацела сказаць у чацвер пра каранцін на апошняй пары, а мы сышлі, але гэтага не было.

Патэлефанавалі бацькам адной дзяўчынкі, сказалі ёй тэрмінова прыйсці ў дэканат і пісаць тлумачальную запіску, чаму яна не прыйшла. Яна пайшла, і ёй сказалі ў дэканаце, што праз тое, што мы стварылі гэты бунт і разводзім анархію, у нас будуць праблемы з характарыстыкай, магчыма праблемы з размеркаваннем – карацей, пачаліся пагрозы. Таксама сказалі, што хутчэй за ўсё зменяць старасту, быццам бы нашая стараста вінаватая ў тым, што мы ўсе вырашылі не ісці. Яшчэ пачалі выкладчыкі пужаць дрэннымі адзнакамі на экзамене.

І нам сказалі, калі ў суботу не прыйдзем ва ўнівер, будуць яшчэ большыя праблемы. Хаця сама выкладчыцца сказала, што калі кепска сабе адчувае хтосьці, лепей не прыходзіць.

Студэнтка БДЭУ
Якая пажадала застацца невядомай
17:52/ 22 сакавіка 2020 / Аліна Болбас
Падпісвайся на нашу старонку Укантакце. Мы стараемся!
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.