Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Самастойны карантын:
як адукавацца?
Распавядаем
НАСТА КРЫВАШЭЕВА
Калі навокал цемра і выйсця не бачна, адзінае, што ты можаш рабіць – адукоўвацца. Як мага болей чытаць, слухаць, аналізаваць. Усе адказы знойдзеш самастойна.

Шмат універсітэтаў пераходзіць на дыстанцыйную адукацыю, а таму рубрыка сёння выходзіць у расшыранным фармаце: усё, каб ні гадзінкі без універа не прайшлі задарма.
Курсы
Радыё Arzamas адкрыла бясплатную дасяжнасць да сваіх платных лекцый і курсаў па прамакодзе "карантин".
Курсы ад лепшых універсітэтаў міра бесплатна на курсэре да 31 ліпеня.(скончыць вучобу можна да 30 верасня). Можна наладзіць пошук асобна для расейсамоўных матэрыялаў.
Раім прайсці караценькі курс ад Пітэра Сінгера пра эфектыўны альтруізм.
(Дарэчы, Сінгера можна таксама паслухаць у інтэрв'ю Книжному челу)
Таксама знайшлі вам круты курс па антычнай філасофіі.
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта адкрыта заўсёды, але зараз як раз шанец прайсці тое, да чаго раней рукі не дайшлі. СД раіць звярнуць асаблівую ўвагу на курс «Грошы, фінансавае пасрэдніцтва і іх роля ў эканоміцы» і «Практычная палітыка».
Цікавосткі
Бамбічная серыя артыкулаў амерыканскага блогера Ціма Урбана аб тым, што такое сучаснае грамадства. (выпуск ~ 20 хвілін). Вось тут Расейскамоўны пераклад і аўдыёверсія ад Newочём. Таксама ёсць Анлійскамоўны арыгінал.
Знакамітыя лекцыі Гарвардскага ўніверсітэта пра тое, што такое справядлівасць (лекцыя прыкладна на 50 хвілін).
Постнаука пра тое, як ад генаў залежыць, як чалавек пераадольвае стрэс. Усяго 10 хвілін.
Лекцыя Марэка Навіцкага аб тым, што такое правы чалавека і як у гэтым пытанні суадносіцца ўрад і адзінка.
Прыблізна 25 хвілін чытання.
Нашыя тэксты, якія можна пачытаць
17:15 / 17 сакавіка 2020 / Наста Крывашэева
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.