Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Хатнiя жывёлы i якiя адукацыйныя ўстановы яны насяляюць
Як працуе адукацыя з класнымi выхаванцамi
Лізавета Лойка
Так выглядае тыповая гiсторыя пра тое, як безгаспадарная жывёла знаходзiць цёплы i клапатлiвы дом у адукацыйнай установе:

У мінулым месяцы абаяльны кот Томбi з'явiўся ў панадворку малодшай школы ў Турцыi. Навучэн_цы i выкладчы_цы прызвычалiся бачыць яго ў школьным садзе, але хутка кот прабраўся ў клас i стаў яго прастаянным госцем.

Дзецям адразу спадабаўся Томбi, бацькi спачатку насцярожылiся i паскардзiлiся дырэктару, але хутка i яны палюбілі прыязнага ката. Томбi застаўся ў школе, паспяховасць палепшылася, iнтэрнэт адабрае – i ўсе шчаслiвыя.

Гучыць цудоўна, так?
На самой справе такiя вясёлкавыя гiсторыi хутчэй выключэнне, чым сапраўднае аблiчча феномена выхаванцаў у класе.
Значна часцей пад хатнiмi жывёламi ў класе разумеюць лёгкiх у клопаце iстот, якiх трымаюць у зялёным кутку спецыяльна для навучэн_ак. Як правiла, гэта грызуны, рэптылii, дробныя птушкi, рыбкi. Навучэнцы даглядаюць iх самастойна, уключаюць у акадэмiчныя актыўнасцi альбо проста – па-добраму чухаюць за вушкам.
Нiчога неверагоднага, але апошняе з чарговых даследванняў у галiне навучання з жывёламі сведчыць пра безумоўна станоўчы уплыў класных выхаванцаў на акадэмiчныя поспехi, усебаковае развiццё, сацыяльныя навыкi i псiхалагiчны стан навучэн_ак, якiя рэгулярна кантактуюць з жывёламi.

Зразумела, удзельнi_кам праграм накшталт гранта Pet In The Classroom даводзiцца пiльна сачыць за гiгiенай i ўмовамi, у якiх жывуць класныя выхаванцы, але i гэта ў вынiку iдзе на карысць.
Такi варыянт лiчыцца самым папулярным. Але цi сапраўды ўсё так бясхмарна?
Абаронцы правоў жывёл моцна крытыкуюць такi падыход да класнага суседства выхывынцаў i навучэн_цаў – бо, нажаль, нярэдка гэта суседства заканчваецца для першых у труне.
Працоўная схема адукацыi поплеч з хатнiмi жывёламi прынцыпова iншая.


Па сутнасцi, такое супрацоўнiцтва – нешта накшталт лёгкай канiстэрапii, толькi не абавязкова з сабакамi. Напрыклад, на PAWS сэсii у Мiннесоцкiм унiверсiтэце студэнт_кi могут пабавiць час з катамi, трусамi i нават пухмянымi курамi.
Мэты ў дарослых трохi iншыя - у асноўным, зняць стрэс, адчуць прыманне i падхапiць добры настрой ад таварыскi накiраваных меншых сяброў.
Плюсы такого падыхода ў тым, што жывёлы знаходзяцца ў значна больш спрыяльным для iх стану асяроддзi, чым у шумных i цесных класах.

Перад тым, як прыняць удзел у чужой адукацыi, усе выхаванцы атрымлiваюць адукацыю самi – так, пачухаць за каркам дазваляецца толькi сапраўдных сабакаў-прафесараў у працоўнай форме. Падрыхтаваныя жывёлы лепей перажываюць блiзкiя зносiны з вялiкай колькасцю людзей i атрымлiваюць значна лепшы клопат ад спецыялiстаў.
Спалучэнне цесных кантактаў памiж студэнт_камi i жывёламi i сапраўднае дбанне аб iх дабрабыце – залатое правiла, згодна з якiм працуе этычная адукацыя поплеч з хатнiмi жывотнымi.
Цi шмат хто здiвiцца, што такiх праектаў для адукацыйных устаноў у Беларусi пакуль няма?
Тым не менш, заўсёды iснуе магчымасць тэрапеўтычна палашчыць выхаванцаў дабрачнных прытулкаў i зняць стрэс не толькi сабе, але i iм.
Шукайце валанцёрскiя магчымасцi тут:
Выхаванцы будуць шчыра рады не толькi супакаяльным абдымкам, але i матэрыяльнай дапамозе. Хоць пакуль не iснуе амерыканскiх даследванняў наконт карысцi ад ахвяравання жывёлам, чаму б не паставiць эксперымент самастойна?
23:41 / 18 сакавіка 2020 / Лізавета Лойка
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.