Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
МЕТРО
УЧОРА. СЁННЯ. ЗАЎТРА
Вялікі гайд па сталічнай падземцы
Дата адкрыцця: 29 чэрвеня 1984 года

Агульная працягласць: 37,3 км

Будаўніцтва аднаго кіламетру лініі метрапалітэна абыходзіцца прыкладна ў 80 мільёнаў даляраў.

Дзённы пасажырапаток: 899 тысяч чалавек

Гадавы пасажырапаток: 328 мільёнаў чалавек.
Мінскае метро займае чацвёртае месца па абъёме пасажырскіх перавозак з шаснацацці метрапалітэнаў СНД (саступаючы Маскве, Санкт-Пецярбугру і Кіеву).
Будаўніцтва метрапалітэна пачалося пасля вайны, у 1976 годзе. Амаль адразу пасля таго, як нарадзіўся Алег Васько – мільённы жыхар сталіцы. У СССР існавала негалоснае правіла, што дазвол на будаўніцтва метро могуць атрымаць толькі тыя гарады, дзе колькасць насельніцтва складае не менш за мільён чалавек. І нягледзячы на тое, што праектаваць мінскую падземку пачалі яшчэ ў 1960-я, будаваць яе пачалі толькі тады, калі мільённы жыхар усё ж такі з'явўся. З чаго можна зрабіць выснову, што гэтае негалоснае правіла сапраўды дзейнічала.

У пачатку 1970-х план будоўлі быў распрацаваны. Ужо тады стала вядома, што метрапалітэн будзе мець тры веткі: сінюю (што злучыць Шчомысліцу і Уручча), чырвоную (ад Каменнай Норкі Горкі да прамзонаў у раёне Шабаноў) і зялёную (што ў перспектыве мусіць легчы ад МКАДа да МКАДа: звязаць Курасоўшчыну і Зялёны Луг).

У 1976 годзе план па будаўніцтве першых васьмі станцый быў зацверджаны, і ўжо ў наступным годзе пачалі ўзводзіць станцыі ад Інстытута культуры да Маскоўскай, што месцяцца на лініі метро з адпаведнай назвай – "Маскоўская".

Паглядзіце анімашку, як адбывалася будаўніцтва першых дзвюх ліній.
Будаўніцтва першых васьмі станцый доўжылася сем гадоў. 29 чэрвеня 1984 года адбылося ўрачыстае адкрыццё па запрашэннях: трапіць на яго маглі толькі высокапастаўленыя асобы. Звычайных пасажыраў метрапалітэн прыняў на наступны дзень – 30 чэрвеня.
I. Маскоўская лінія
«Парк Чалюскінцаў» – першанец мінскага метро
1977 год – закладзена першая паля пад станцыяй, якую мы сёння ведаем як "Парк Чалюскінцаў".
Афармленне станцыі ў свой час прапанаваў Пётр Машэраў: зрабіць дызайн па матывах трагедыі ў Хатыні, як вечны напамін. Але занадта балючую для беларусаў тэму было вырашына не кранаць і падабраць нешта іншае. Спыніліся на "Паравінах году", але пасля смерці Машэрава ад гэтай ідэі адмовіліся. Такім чынам, сёння станцыя выглядае максімальна ўніверсальна і лаканічна.

«Інстытут культуры»

Адначасова будаваліся і астатнія 7 станцый. Сярод іх – "Інстытут культуры", але такую назву планавалі не адразу. Пры планаванні станцыя называлася "Маскоўская", суадносна з найменнем вуліцы, што знаходзіцца побач. Таму ў шматлікіх праектных мапах "Маскоўскую" можна пабачыць на нязвыклым для нас месцы.



















Але незадоўга да запуску метро назву змянілі на вядомую нам сёння.

Пры будаўніцтве станцыі «Інстытут культуры» быў знойдзены вялікі запас боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Так у стварэнне мінскага метро ўключыліся сапёры.

Дызайн станцыі прасякнуты матывамі беларускай народнай культуры, што цалкам адпавядае абранай назве.

«Плошча Леніна»
З такой назвай мы ведаем гэтую станцыю сёння, хаця да ніякай плошчы Леніна яна не вядзе. Побач знаходзіцца плошча Незалежнасці. І, што адметна, з 1992 да 2003 года станцыю і аб'яўлялі як "Плошча Незалежнасці", але пасля вярнуліся да першапачатковай назвы.

Па словах начальніка тэхнічнага аддзела метрапалітэна, афіцыйнага рашэння аб перайменаванні станцыі «Плошча Леніна» ў «Плошчу Незалежнасці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэнні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 года станцыю аб'яўляюць наступным чынам: "Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала і плошчы Незалежнасці".

Існуе версія, што ў 1970-х акрамя самой станацыі тут будаваўся і спецыяльны тунэль, які вядзе да Дома ўраду. Але дзейныя ўлады і самі буданікі на пытанне падобнага кшталту адказваюць адмоўна.

Дызайн станцыі – увасабленне натхення асобай Уладзіміра Леніна. Помнік яму на выхадзе да галоўнага корпуса БДУ і серп і молат пасярэдзіне платформы – выразнае таму сведчанне.
Tilda Publishing
«Кастрычніцкая»

Мінскае метро адметнае сваёй глыбінёй. У параўнанні ад метро краін-суседак з бясконцымі эскалатарамі, мы ў большасці выпадкаў спускаемся да цягнікоў сваімі сіламі, без удзелу тэхнікі. Сярэдняя глыбіня – 10 метраў (для параўнання, Маскоўскага – 25 метраў).

Самая глубокая станцыя ў нашай сталіцы – "Кастрычніцкая". Паміж платформай і паверхняй зямлі – 15 метраў. А перагон паміж "Кастрычніцкай" і "Плошчай Перамогі" ў пэўным месцы складае 25 метраў. Дарэчы, гэта адзіная станцыя, выхады якой з двух бакоў абсталяваныя эскалатарамі.

Што тычыцца назвы, то тут адбылася падобная гісторыя як з "Інстытутам культуры". Доўгі час станцыя планавалася як "Цэнтральная".

Метравакзал зрабілі двухпавярховым (гэта можна заўважыць пры пераходзе на станцыю "Купалаўская" па тунэлі). З падземнай прасторы над станцыяй першапачаткова хацелі зрабіць выставачную залу, але сёння там месціцца гандлёвы цэнтр "Купалаўскі".

Дызайнерскае рашэнне цалкам суадносіцца з назвай: на сценах можна сузіраць сімволіку і надпісы, прасякнутыя ідэямі камунізму. Рай для тых, хто захоча панастальгіраваць па савецкай Беларусі.

Tilda Publishing
«Плошча Перамогі»
Будаўніцтва гэтай станцыі апроч звычайных "метробудаўнічых" нялёгкасцей ускладнялалася яшчэ і за кошт абеліска. Падчас праекціроўкі планавалася, што ён будзе перанесены, каб можна было пракласці лінію пад зямлёй без урону для архітэктурнага помніка. Але з часам было вынайдзена тэхнічнае рашэнне, якое дазволіліа пазбегнуць такой маніпуляцыі.

Дызайн станцыі павінен (ненавязліва) сімвалізаваць тэму перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Калоны з жырандолямі са штампаванага шкла нагадваюць і салют, і кветкі перамогі.

Tilda Publishing
«Плошча Якуба Коласа»
Натхненне для архітэктурнага афармлення гэтай станцыі аўтары чэрпалі ў творах Якуба Коласа. Усё зроблена па матывах беларускай народнай творчасці. Традыцыйнае дойлідства падкрэсліваюць нахільныя перакрыцці на станцыі, што асацыююцца з драўлянымі кроквамі беларускіх вясковых хат.

Калоны залі упрыгожаны залацістай кафляй, што адлюстроўвае моманты беларускага жыцця з твораў Якуба Коласа.


Tilda Publishing
«Акадэмія навук»
На кантрасце з «Плошчай Якуба Коласа» выглядае станцыя «Акадэмія навук». Стыль яе лаканічны і мінімалістычны, у белых і шэрых адценнях. Відаць, такое ўражанне рабіла беларуская навука таго часу.

Праектная называ станцыі гучала як «Акадэмічная», але падчас будаўніцтва мадэрнізавалася ў «Акадэмію навук».

Tilda Publishing
«Маскоўская»
Канцавым прыпынкам першай лініі стала "Маскоўская". Дызайнерская ідэя заключалася ў стварэнні "помніка вечнаму сяброўству народаў Беларусі і Расіі". Аформлена станцыя ў адпаведнасці з традыцыйным вобразам Масквы як белакаменнага горада. Метравакзал абліцаваны белым мармурам з сілуэтамі галоўных будынкаў сталіцы-суседкі.

Сцяна над уваходам упрыгожана гадзіннікам у стылі курантаў Крамля.

Tilda Publishing
«Усход»
У 1986 годзе цягнікі паехалі на "Усход". Праз два гады пасля адкрыцця першай лініі да яе дадалася дзявятая станцыя. Яна была прысвечана беларускай моладзі і таму ўнёску, які яна зрабіла для метробудаўніцтва.

Станцыя мусіць нагадваць касмічны карабель з ілюмінатарамі.

Tilda Publishing
«Барысаўскі тракт»
Наступную станцую на сіняй лініі пачалі будаваць у 2001 годзе. Прыняла першых пасажыраў яна ў 2007 годзе. Назвалі станцыю ў адпаведнасці з геаграфіяй: тут знаходзіцца гасцінец, што злучае Мінск з Барысавам і менавіта адсюль часцей за ўсё ездзяць на маршрутках у бок горада на Бярэзіне.

Архітэктурнымі рашэннямі яна не выдзяляецца: платформа і вестыбюлі зроблены ў адзіным стылі з выкарыстаннем светлай каляровай гамы. Для абліцоўкі ў асноўным выкарыстаны граніт і мармур.

Tilda Publishing
Цікавая станцыя іншым – закансерваваным вестыбюлем. Сёння на станцыі функцыянуе толькі адзін выхад (у бок Нацыянальнай бібліятэкі), але існуе выхад і з супрацьлеглага боку (што праўда, трапіць туды пакуль не атрымаецца). Выглядае ён так:

Tilda Publishing
А за сцяной знаходзіцца будка кантралёра і касы для продажу квіткоў. Сакрэт, чаму выхад закансервавалі, цалкам празаічны – выхад у гэты бок не з'яўляецца запатрабаваным у пасажыраў. Тут яшчэ не пабудавалі жылых комплексаў і значных гандлёвых цэнтраў.
Tilda Publishing
«Уручча»
Гэта станцыя адкрылася адначасова з "Барысаўскім трактам" – у 2007 годзе. І стала першай станцыяй, што выйшла за межы МКАДа. Назва паходзіць ад вёскі, што была тут да таго, як Мінск пачаў расці.

Праца па ўзвядзенні падземкі паміж станцыямі "Уручча" і "Барысаўскі тракт" адзанчылася знаходкамі біўняў маманта і костак дагістарычнага слана (па версіі дацэнта геафака БДУ, жывёла затанула падчас вадапою на месцы былой дрыгвы). Таму на гэтым участку працавалі не толькі метробудаўнікі, але яшчэ і археолагі.

Tilda Publishing
Адрозненняў у станцыі «да» і «пасля» практычна няма, бо пабудавалі яе адносна нядаўна.
Tilda Publishing
«Грушаўка»
Адкрыццё гэтай станцыі адбылося адначасова з суседнімі станцыямі "Міхалова" і "Пятроўшчына" – 7 лістапада 2012 года.

Назва паходзіць таксама ад вёскі, што калісьці тут месцілася. Дызайн станцыі цесна звязаны з назвай: па ідэі архітэктараў, станцыя павінна нагадваць грушавы сад. У вестыбюлі стаіць інсталяцыя грушы, сцены аздоблены ляпнінай з галінак і лісткоў дрэва, агульная палітра станцыі – залатыя прыродныя жнівеньскія адценні.

Фармальна станцыя з'яўляецца безбар'енай прасторай: тут ёсць і ліфты для людзей з абмежаванымі магчымасці, і неабходныя знакі для людзей са слабым зрокам. Але па факце, усё гэта тэхнічнае абсталяванне не заўсёды працуе належным чынам.

Tilda Publishing
«Міхалова»
Назву гэтай станцыі дала таксама вёска, што была тут да тых часоў, калі сталіца была яшчэ не такая вялікая. У сувязі з гэтым інтэр'ер планавалі звязаць з тэмай прыроды. Стацыя павінна нагадваць матывы халоднага захаду сонца.


Цікава тое, што першы час пасля адкрыццця, вядомую нам сёння "Міхалова" ў цягніках аб'яўлялі як "Міха́лава" (з націскам на другі склад). І толькі праз тыдзень назва загучала правільна.

Tilda Publishing
«Пятроўшчына»
Вельмі папулярная станцыя сярод беларускіх студэнтаў. Менавіта тут трэба выйсці, каб трапіць у Студэнцкую вёску. Але да студэнцкай тут была іншая вёска – Пятроўшчына. Якая і дала назву метравакзалу.

Але разглядаўся і альтэрнатыўны варыянт для назвы – "Медуніверсітэт". Яго прапанавала студэнтка адпаведнай ВНУ у прамым лісце да прэзідэнта, просячы назваць станцыю ў гонар сваёй альма-матэр. Троху пазней такую ідэў падтрымалі і супарцоўнікі ўніверсітэта, але камісія па перайменаванні вырашыла не адыходзіць ад сваіх ранейшых планаў.

Дызайн станцыі і тут прасякнуты матывамі прыроды. Над галовамі пасажыраў разгарнулася зімовае зорнае неба. І калі на сапраўдным небесхіле зор не злічыш, то тут гэта зрабіць цалкам магчыма. Сузор'і складаюць прыблізна 400 светладыёдных лямпачак.

Tilda Publishing
«Малінаўка»
Пакуль апошняя станцыя сіняй лініі. Назву і тут прыдумлялі звыклымі метадамі – у гонар былой вёскі. Адкрыццё "Малінаўкі" планавалася на лістапад 2013 года, але па факце адбылося гэта толькі 3 чэрвеня 2014.

Афармленне станцыі адпвядае назве. Тут ёсць і выява птушкі – малінаўкі, і саміх ягад.

Tilda Publishing
II. Аўтазаводская лінія
У 1984 годзе адкрылі восем станцый сіняй лініі і адразу пачалі праектаваць чырвоную. Тут першымі сталі: Трактарны завод, Пралетарская, Купалаўская, Няміга, Фрунзенская. Куды з пераліку знікла Першамайская – адказ знойдзеце ніжэй.

Tilda Publishing
«Трактарны завод»
Да 1997 года гэта станцыя была канцавой. Назву ёй даў "Мінскі трактарны завод", што знаходзіцца непадалёк. Афармленне станцыі лаканічнае, у светлых адценнях. Найважнейшае архіэктурнае рашэнне – таршэры. Яны выконваюць адразу некалькі функцый: дэкор інтэр'еру, асвятленне станцыі, месца для адпачынку пасажыраў (унізе знаходзяцца лавачкі), збоку – інфармацыйныя стэнды.

На сённяшні дзень перагон паміж станцыямі "Трактарны завод" і "Пралетарская" з'яўляецца самым доўгім – 2,19 км. Пэўная частка шляху цягніка нават выходзіць на паверхню, але яна схавана земляным насыпам. Таму ў наступны раз неабавязкова ехаць у Кіеў ці Маскву, каб пракаціцца на наземным метро. Дастакова дадаць крыху фантазіі.

Tilda Publishing
«Пралетарская»
Побач з гэтай станцыяй не знаходзіцца славутасцей, якія маглі б даць ёй назву. Таму ўлады вырашылі чарговы раз звярнуцца да савецкай тэматыкі.

Станцыя мае выхад толькі з аднаго боку. Тут паўтараецца падобная гісторыя, што і з "Барысаўскім трактам": за скульптурай працоўнага глухая сцяна, але за ёй ужо пабудаваны вестыбюль. У ім усё як звычайна: месца для білетных кас і будка кантралёра.


Tilda Publishing
Выхад з закансерваванага вестыбюля таксама існуе. Але выглядае ён як звычайнае бамбасховшіча ў двары жылога дома (на вуліцы Судмаліса). Зроблена гэта на перспектыву: калісьці тут з'явіцца жылы квартал і выхад будзе запатрабаваным.
«Купалаўская»
Гэтая станцыя вядомая тым, што наўпроставы ўваход на яе працуе да 21:00. Пазней трапіць на сюды можна з уваходу "Кастрычніцкай".

Назвалі яе ў гонар класіка беларускай літаратуры – Янкі Купалы. І над афармленнем тут працавалі беларускія архітэктары і мастакі, якія паставілі перад сабой мэту – зрабіць станцыю ў нацыянальным стылі.

"Купалаўская" мае адразу некалькі рэкордаў: найменшы пасажырапаток (нягледзячы на тое, што гэта перасадачны пункт) і найменшую глыбіню (саму станцыю ад вуліцы Энгельса падзяляе адлегласць менш за 1 метр).


Tilda Publishing
«Няміга»
Назва гэтага метравакзала паходзіць ад ракі, з якой звязана першая летапісная згадка пра Менск. Зараз тут віднеецца рака з іншай назвай – Свіслач, але і сама Няміга не знікла. Яе зрабілі падземнай. Лакацыя, дзе меціцца станцыя – гістарычны цэнтр горада. Верагодна, менавіта з гэтай прычыны пры яе будаўніцтве былі знойдзеныя рэшткі старога замчышча, прадметы побыту, старажытныя манеты, розныя артэфакты таго часу.

Tilda Publishing
Вядомая нам сёння тусовачная "Няміга" ў 1999 годзе спазнала трагедыю. 30 мая тут ладзіўся фестываль піва, падчас якога пачалася навальніца з дажджом і моцным градам. Каля 2 тысяч людзей рушылі ў метро, у надзеі схавацца. Пачалася даўка. Загінулі 53 чалавекі, больш за 150 атрымалі раненні. У памяць аб здарэнні каля станцыі ўсталяваны мемарыял: прыступкі, на якіх сімвалічна ляжаць 40 руж і 13 цюльпанаў (ружы – як сімвал загінуўшых жанчын, цюльпаны – сімвал мужчын).

Падрабязна апісаў трагедыю (не толькі з афіцыйнага пункту гледжання) пісьменнік Саша Філіпенка ў кнізе "Былы сын".

Беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў прысвяціў гэтай трагедыі сваю скульптуру «Дзяўчынка з парасонам», усталяваную ў Міхайлаўскім скверы.

«Першамайская»
Самая кароткая станцыя нашага метро. Яе даўжыня ўсяго 132 метры, з якіх 102 метры – платформа. Кампактнасць станцыі дасягнута за кошт рашэння зрабіць яе двухпавярховай.

І, прадбачыўшы ваша пытанне пра "выхад на правы бок", адказваем: такую асаблівасць "Першамайская" займела з прычыны суседства са Свіслаччу. Гэтым абумоўлены і доўгі працэс будаўніцтва (нагадаем, што яе адкрылі не адразу, а толькі ў 1991 годзе. Пасля "Купалаўскай" адразу ішла "Пралетарская", а падчас будаўніцтва цягнікі проста не спыняліся на "Першамайскай"). Калі б станцыю будавалі па звыклых захадах, то ўсё зацягнулася б на невядома колькі, бо трэба было б адводзіць рэчышча Свіслачы.

Tilda Publishing
«Фрунзенская»
Да 1990 года станцыю планавалі назваць "Юбілейная", у гонар плошчы, што месціцца побач. Але па выніку назвалі ў гонар савецкага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча – Міхаіла Васільевіча Фрунзе.

Афармленне метравакзала пасякнута савецкім стылем: лозунгі, выявы Чырвонай арміі.

Tilda Publishing
У перспектыве, пасля заканчэння будаўніцтва трэцяй лініі, "Фрунзенская" стане перасадачным пунктам.

Tilda Publishing
У 1995 годзе чырвоная ліня вырасла на дзве станцыі – адкрылі "Маладзёжную" і "Пушкінскую".

«Маладзёжная»
Доўгі час існавала праектная назва станцыі – "Радыятарная", але ўсё ж выбар паў на больш мілагучную назву, вядомую нам сёння.

З моманту адкрыцця і да 2011 года тут працаваў выхад толькі з аднаго боку. Прычынай таму быў чыгуачны прыпынак "Мінск-Паўночны", да якога (ужо) можна выйсці з пераходу падземкі, але да 2011 года яго будаўніцтва яшчэ не было завершана.

Дызайн станцыі, як кажуць самі архітэктары, просты. Але такая была задумка. Яго дапаўняюць прадумана ўбудаваныя лямпы, якія месцяцца ўздоўж сцен. Па словах мастакоў, яны павіны сімвалізаваць хуткасць і дынамічнасць, што атаясамліваецца з самой моладдзю.

Цікавы факт, што два гады таму беларускія мастакі ў межах праекта #Маладзёжная планавалі перааформіць станцыю. Размаляваць сцены, эскалатары, павесіць карціны, усталяваць скульптуры. Адным словам, зрабіць так, каб назва сапраўды адпавядала самой станцыі. На праект быў распачаты збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе Ulej, але перамовы з кіраўніцтвам метрапалітэна зацягнулася. Праект так і застаўся ў праекце. Грошы ўсім спонсарам вярнулі.


Паглядзіце, як бы гэта магло выглядаць:

Tilda Publishing
«Пушкінская»
Яшчэ 10 гадоў пасля свайго адкрыцця станцыя была канцавой на "Аўтазаводскай лініі". Назву ёй даў праспект, што праходзіць побач.

На думку архітэктараў, станцыя мусіць перадаваць атмасферу "Пушкінскага часу" – залаты век рускай літаратуры. Таму афармленне тут арачнае, з жырандолямі, падобнымі да тых, якія, магчыма, былі ў доме Анегіна.

Tilda Publishing
І калі з дызайнерскім складнікам усё прадумана, то з тэхнічным абсталяваннем – не. "Пушкінская" – адзіная станцыя, дзе не створана ніякіх умоў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У Ніжнім Ноўгарадзе за падобнае людзі напісалі калектыўную скаргу і намеснік дырэктара метрапалітэна атрымаў штраф.


Tilda Publishing
«Партызанская»
Яе адкрыццё адбылося 7 лістапада 1997 года. Праектную назву "Партызанскі праспект" вырашылі скараціць да "Партызанская". Дызайнерскае афармленне станцыі па задумцы архітэктараў цесна суадносіцца з назвай. Асноўны акцэнт тут рабіўся на калоны. Яны абліцаваныя зялёным мармурам, упрыгожыныя алюмініевымі ўстаўкамі, а наверсе маюць падсвет, што мусіць увасабляць факел. Такі вобраз сімвалізуе полымя народнага супраціву, агонь памяці. На ўзровень вышэй побач са станцыяй месціцца гандлёвы цэнтр "Падземны горад".
Tilda Publishing
«Аўтазаводская»
Праектную назву "Аўтазвод" было вырашына змяніць на "Аўтазаводскую". Першых пасажыраў яна прыняла разам з "Пратызанскай".

Увядзенне "Аўтазаводскай" у транспартнае жыццё сталіцы мела вялікае значэнне. Для параўнання: з увядзеннем сіняй лініі метрапалітэнам карысталіся 79 мільёнаў чалавек. Пасля таго, як адкрылі першыя пяць станцый чырвонай лініі, колькасць карыстальнікаў павялічылася да 102 мільёнаў (гэта 8,4% гарадскіх пасажырскіх перавозак). І толькі з увядзеннем участкаў ад "Пушкінскай" да "Аўтазаводскай" колькасць чалавек, што скарыстался метро, узрасла да 220 мільёнаў чалавек.

Tilda Publishing
«Магілёўская»
Спачатку станцую плавалі назваць "Сацыялістычная", але падчас будоўлі абралі больш сучаную назву, што паходзіць ад праспекта, які месціцца побач. Працэс будаўніцтва станцыі зацягнуўся на сем год, першых пасажыраў тут прынялі ў 2001 годзе. Але гэтаму ёсць прычыны: "Магілёўская" – стала першай станцыяй у Мінску і ў іншых метрапалітэнах былога СССР, дзе былі усталяваныя два ліфты, якія вядуць да платформы. Такім чынам, яна стала першай станцыяй, дзе былі створаны ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Да таго ж, менавіта тут упершыню былі зроблены адмысловы казырок над уваходам, які абараняе ад дажду і снегу.

Tilda Publishing
Фота: TUT.by
Метравакзал мае два паверхі: на першым размешчаны выхад да цягнікоў, а на другім – вестыбюль, каса, будка кантралёра, і галоўная славутасць – музей мінскага метрапалітэна.

Тут можна знайсці інфармацыю пра гісторыю нашага метро. І пасядзець у крэсле машыніста. Экскурсія доўжыцца прыкладна 1 гадзіну 20 хвілін. Уваход вольны, але ад пяці чалавек.

Плануецца, што "Магілёўская" перастане быць канцавым прыпынкам на чырвонай лініі. Пасля яе будзе станцыя "Шабаны".

«Спартыўная»
Яна пачала працу 7 лістапада 2005 года. І да 2003 года станцыю хацелі назваць "Ракаўская" (у гонар гістарычнай назвы шашы, што зараз стала вуліцай Прытыцкага), але пасля бурнай дыскусіі было прынята рашэнне на карысць "Спартыўнай" (у сувязі з Лядовым палацам, які знаходзіцца непадалёк). Таму што ў аднаго з чыноўнікаў назва "Ракаўская" асацыявалася з ракавай пухлінай.

З прычыны невялікага пасажырапатоку на станцыі працуе толькі адзін выхад.
Tilda Publishing
«Кунцаўшчына»
Яна таксама адкрылася ў 2005 годзе. На той час яна з'яўлялася не зусім тыповай для мінскага метро. У афармленні пераважаюць яркія жоўтыя адценні, што круыху супярэчыць звыклым шэрым. На станцыі таксама ёсць ліфты, што дае магчымасць карыстацца падземкай людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Tilda Publishing
«Каменная Горка»
На сённяшні дзень канцавая станцыя "Аўтазаводскай" лініі. З'яўляецца самай загружанай па чырвонай лініі. У дзень ёй карыстаецца прыблізна 117 тысяч чалавек.

Яна ж з'яўляецца самай заходняй станцыяй сярод метро ўсіх краін СНД.
Tilda Publishing
Пра тое, як ідуць справы з трэцяй лініяй, раім сачыць у твітары: twitter/metro_3d_line. А яшчэ, у нашага метрапалітэна ёсць файны інстаграм-акаўнт, дзе часцяком посцяць тыя куточкі метро, якія простае вока простага чалавека не заўсёды можа пабачыць: instagram/minskmetro.

А зараз прапануем вам праверыць веды пра сталічную падземку ў невялікім тэсціку.
ТЭСТ
Пазнайце станцыю па фрагменце
Паехалі!
Start quiz
Памылачка. Такі дэкор мае станцыя "Інстытут культуры".
Бінго! Слушна, гэта "Інстытут культуры".
Памылачка. Такі дэкор мае станцыя "Інстытут культуры".
Памылачка. Такі дэкор мае станцыя "Інстытут культуры".
Next
Check
Show result
Не. Гэта "Купалаўская".
Не. Гэта "Купалаўская".
Так, гэта яна.
Не. Гэта "Купалаўская".
Next
Check
Show result
Супер, ідзем далей!
Падобна, але гэта "Пушкінская".
Не, гэта "Пушкінская".
Не, гэта "Пушкінская".
Next
Check
Show result
А зараз складаней.
Амаль што :)
Гэта "Каменная горка".
Гэта "Каменная горка".
Дакладна!
Next
Check
Show result
Не, гэта "Малінаўка".
Не, гэта "Малінаўка".
Ягадкі маліны - "Малінаўка". На "Грушаўцы" - грушы :)
Ягадкі маліны - "Малінаўка". Маеце рацыю :)
Next
Check
Show result
А якой станцыі належыць такі патрыятычны фрагмент?
Памылачка. На "Пралетарскай" дызайнерскае рашэнне іншае.
Крута!
Гэта "Першамайская". Тая самая, дзе "выхад на правы бок".
Гэта "Першамайская". Тая самая, дзе "выхад на правы бок".
Next
Check
Show result
Не, такая жырандоля знаходзіцца на "Трактарным заводзе".
Дакладна.
Міма. Гэта "Трактарны завод".
З лініяй угадалі, а са станцыяй - не. Гэта "Трактарны завод".
Next
Check
Show result
На здымку ёсць падказачка :)
Верна.
Не, гэта "Няміга".
Не, гэта "Няміга".
Не, гэта "Няміга".
Next
Check
Show result
Матывы падобныя, але гэта "Фрунзенская".
Слушна.
Матывы падобныя, але гэта "Фрунзенская".
Матывы падобныя, але гэта "Фрунзенская".
Next
Check
Show result
Побач, але гэта не яна.
Не, гэта "Спартыўная".
Супер! Правільна!
Не, гэта "Спартыўная".
Next
Check
Show result
Ёсць куды імкнуцца!
Магчыма, вы проста рэдка карыстаецеся падземкай, бо ў вас ёсць уласнае аўто :)
Restart
Някепска, але можна быць больш уважлівым ;)
Раім вам знайсці час для экскурсіі па станцыях метро :)
Restart
Добры вынік!
Restart
Ідэальна!
З вамі можна і ў выведку, і на эксурсію па метро!
Restart
Тэкст падрыхтаваны выпускніцай Школы Студэнцкай думкі.
Аўтарка – Марыя Клімовіч.