Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ

«У той жа дзень каранцін адмянілі, відаць, паступіў нейкі загад зверху»

Як там сітуацыя з каранавірусам ва ўніверах?
Працягваем збіраць вашыя гісторыі змагання з каранавірусам ва ўніверсітэтах.

А дзесьці яшчэ і з адміністрацыяй.
У нас адмянілі лекцыі, і яшчэ ёсць інфа, нібыта можна будзе дзень-два, калі хварэеш, адпрацаваць пропускі бясплатна без спраўкі (у нас жа кожны пропуск адпрацоўваецца, без прычыны - 8 рублёў за акадэмічную гадзіну, лекцыя - 2 р, са спраўкай - бясплатна).

На фармацэўтычным факультэце знайшоўся заражонны, дык факультэт адправілі на каранцін, але праз сем гадзін у той жа дзень каранцін адмянілі, відаць, паступіў нейкі загад зверху.

Яшчэ шмат якія шпіталі закрыліся на каранцін, таму, калі ў нас пары там, то пераносяць кудысь у іншы корпус ці ў паліклініку.
Студэнт БДМУ, лячфак
Студэнты вырашылі зрабіць калектыўную заяву на імя рэктара, каб усе студэнты ўсіх курсаў іх спецыяльнасці перайшлі на дыстанцыйнае навучанне. Пачалі збіраць подпісы: хтосьці проста хадзіў па парам, нехта займаўся сацсеткамі.

Але потым пра гэта даведаўся дэканат. Да першага курса аднойчы зайшла дэканэса і сказала, каб ніхто гэта не падпісваў, бо праблемы будуць у ўсіх.

Потым пачалі вызываць у дэканат, і ў выніку збор подпісаў перанеслі на невядомы тэрмін.
Студэнт Баранавічскага дзяржаўнага ўніверсітэта
У нас на факультете не было больных короной. Как я поняла, этот слух распустили как раз на лечфаке.

У нас заражённых не было, поэтому и отменили карантин спустя три часа после его начала – вроде пошла куча вопросов про причину этого карантина, про заражённого на факультете, а когда сказали, что никого нет, спросили «А откуда карантин взялся тогда?» По крайней мере, такую историю мы сложили.

Наш деканат и профильные кафедры единственные в универе, кто попробовали максимально нас вывести из универа, и спасибо им огромнейшее.
Студэнтка БДМУ, фармацэўтычны факультэт
21:42/ 22 сакавіка 2020 / Аліна Болбас
Падпісвайся на нашу старонку Укантакце. Мы стараемся!
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.