Ці патрэбны абыходны ліст?
Тлумачым!
СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА
Калі ты вучышся ў беларускай ВНУ, то дакладна
чуў ці чула пра абыходны ліст, які абавязкова трэба запоўніць, каб атрымаць дыплом.

Але ці так гэта на самой справе? Разбіраемся разам.
Абыходны ліст — гэта дакумент, які дазваляе сістэматызаваць звесткі аб тых ці іншых запазычанасцях у студэнтаў(-ак). На абыходным лісце ты павінен ці павінна самастойна рабіць адзнакі ў розных кабінетах ВНУ, бібліятэцы, інтэрнаце, а таксама ў БРСМ ці прафкаме.
Часта студэнты сутыкаюцца з перашкодамі менавіта ў грамадскіх арганізацыях – напрыклад, там могуць не паставіць подпіс з-за неаплачаных унёскаў. Але і за неадпрацаваныя гадзіны ў інтэрнаце могуць пужаць неатрыманнем дыплома.
Што не так з абыходным лістом?
1
Выдача дыплома рэгламентуецца Кодэксам аб адукацыі і дамовай пра аказанне адукацыйных паслуг
Таксама ў Кодэксе аб адукацыі РБ ёсць артыкул 101, які сцвярджае, што адзінай падставай для атрымання дакуманта аб адукацыі (дыплома, аттэстата, даведкі аб навучанні) з'яўляецца рашэнне экзаменацыйнай каміссіі (то бок, толькі паспяховая здача дзяржаўных экзаменаў).

Ні пра якія іншыя дакументы і лісты гаворкі не ідзе. А калі студэнт адлічваецца датэрмінова, то дастаткова толькі загада аб адлічэнні, каб атрымаць свой атэстат і даведку аб навучанні. Атрымліваецца, што абыходны ліст наўпрост супярэчыць заканадаўству і не можа перашкаджаць атрыманню дакументаў з ВНУ.
2
БРСМ, прафкам ці інтэрнат ніяк не ўплываюць на атрыманне дыплома
Згодна з артыкулам 4.5 статута БРСМ, член БРСМ абавязаны аплачваць членскія ўнёскі. Але, згодна з артыкулам 4.6, калі вы не аплачваеце ўзносы, то вас выключаюць. Такім чынам, не падпісваць абыходны ліст з-за неаплачаных узносаў — парушэнне іхнага ж статута.

Мы знайшлі дасланы былым журналістам СД у ліпені 2017 года запыт у Міністэрства адукацыі – пішуць, што абыходны ліст не прадугледжаны заканадаўствам і не можа перашкаджаць атрыманню дыплома ў ВНУ. Сапраўды, ні ў Кодэксе аб адукацыі, ні ў Працоўным кодэксе няма ніякіх узгодваннаяў пра абыходны ліст або пра нешта падобнае.

Што тычыцца інтэрнату – гэта дамова наймання жылога памяшкання, адпаведна, неадпрацаваныя гадзіны ніяк не могуць уплываць на дыплом.
3
Дыплом могуць не выдаць толькі ў адным выпадку
Калі ты не здаў ці не здала дзяржаўныя іспыты. Усё.
Любая іншая прычына не з'яўляецца падставай для таго, каб не выдаць дыплом.
Прыводзім афіцыйны адказ Міністэрства адукацыі на пытанне пра абыходны ліст

Яўген Караулаў
Калі я выпускаўся, нам далі абыходныя лісты, і я вырашыў спачатку запоўнць, бо праблем з біліятэкай не было, а ў БРСМ ці прафкаме я не састаяў. Але калі прыйшоў у прафкам, апынулася, што састаю, хаця заявы ўсёй нашай групы ніколі не адносіліся ў адміністрацыю. І тады сказалі, што трэба заплаціць усе ўнёсці, чаго я рабіць не збіраўся, бо ведаў, што абыходны ліст не абавязковы для дыплома, і казаў пра гэта аднагрупнікам, але амаль усе вырашылі заплаціць.

У дзень, калі мы павінны былі здаваць абыходныя лісты, падыходзіць мая чарга, я выходжу, і жанчына з дэканата пытае абыходны ліст, а я кажу, што яго не збіраў, бо ён не абавязковы для атрымання дыплома. Думаў, трэба будзе адстойваць сваю пазіцыю, але мне проста сказалі: "Ну добра, распішыцеся вось тут". І потым я спакойна атрымаў дыплом.
Калі ва ўніверы кажуць, што без абыходнага ліста не выдадуць дыплом, памятай, што дыплом – гэта афіцыйны дакумент, і адміністрацыя ВНУ не мае права трымаць яго пры сабе.

Калі ты сутыкнуўся(-лася) з падобнай сітуацыяй, пішыце на нашу пошту dumka.me.info@gmail.com ці ў Telegram: @PoshtaSD_bot.
18:10 / 17 чэрвеня 2020 / Студэнцкая думка
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.