5 летнiх школ, круцей за якiя вы яшчэ не бачылi
Самаадукацыя – нашае ўсё!
ЛІЗА ЛОЙКА
Калі табе яшчэ не надакучыла адукавацца – сабралі крутыя магчымасці для развіцця гэтым летам!

І анлайн, і афлайн – як табе любімаму(-ай) захочацца. Але паспяшайся, на некаторыя школы дэдлайн ужо хутка!
Як: анлайн
Калi: 5-10 лiпеня
Дэдлайн: 21 чэрвеня

Гэта летняя школа арганізуе захапляльны экскурс у гiсторыю і сучаснацсь этыкі. Зоркавые спікеры расскажуць i пакажуць, як аргументыравана разважаць аб этычных пытаннях, будаваць зносiны мiж людзмi i як адшукаць шчасце для сябе i ўсяго чалавецтва. Не-не, вешай назад у шафу белае палiто: у праграмме школы разам з высокаінтэлектуальнымі лекцыямi аб маральнам курылка (вiртуальная) i пiжама-пацi. Выдатная магчымасць пракачаць унутраннага Канта i вывесцi дыскуссii ў твітары на прынцыпова другi ўзровень.
Як: анлайн
Калi: 23 чэрвеня - 23 лiпеня
Дэдлайн: 17 чэрвеня

Маладыя лiдары і лідаркi — у ланчужок, легендарная «Школа маладых рэфарматараў» не здалася пад цiскам пандэмii i храбра перашла ў анлайн. Шчаслівая навучэн_кi атрымаюць досвед у сучаснасцi i прагнозах на будучыню беларускай палiтыкi i эканомiкi i, галоўнае, адшукаюць сваё месца ў iх. У праграме праца над стварэннем пераканальных інфаграфiкаў, захапляльных артыкулаў, кампанiй, рэзюмэ i публiчных выступаў. На дэсерт — вечарыны i жывая бiблiятэка.
Як: афлайн, у Мінску
Калi: 24-28 жніўня
Дэдлайн: 30 чэрвеня

Ты студэнт_ка юрыдычнай спецыяльнасцi i працуешь з абаронай правоў чалавека бо вырашэннем гуманiтарных праблем? Тады кулей на III летнюю школу па праву учякач_ак i пытянням грамадзянства! Удзельнi_цам праграммы прадстаунiкi УВКБ ААН распавядуць пра мiжнародныя стандарты прававой абароны ўцекач_ак, асаблiвасці працэдуры вызначэння статуса ўцекач_кi ў Беларусi i працэдуры ў суадноснасцi з мандатам УВКБ ААН, юрыдычнае кансультаванне, а таксама аспекты мiжнароднага i нацыянальнага рэгулявання пытанняў грамадзнства. Лепшага шанца прафесiянальна падрасцi ўжо не будзе, не прапусцi магчымасць!
Як: анлайн
Калi: 7-30 ліпеня
Дэдлайн: як мага раней

Маеш прагу да журналiстыцы i разуменне ангельскай мовы — тады News Summer School чакае менавiта цябе. Бескаштоўна супрацоўнiкi New York Times і іншыя геніі н'юмэйкінга падзеляцца сакрэтамi digital design, падкасцiнга, iнавацый у галiне навiн, крэатыўнасцi i iншых навыкаў сучасных журналiст_ак. Адчуй сябе маладой зоркай Guardian, а потом прыходзь блiстаць у рэдакцыю Студэнцкай думкi. Мы чакаем свежыя таленты!
Як: афлайн, у Кіеве
Калi: 27 лiпеня - 7 жнiўня
Дэдлайн: 15 чэрвеня

I зноў шансiць маладым юрыст_кам: XVI мiжнародная школа медыйнага права шукае ўдзельнi_ц на iнтэнсiў, прысвечаны пытанням свабоды слова i iнфармацыi, заховы чэсцi, годнасцi i прафесiянальнай рэпутацыi i дзейнасцi медыа. Школа збiрае неабыякавых i актыўных маладых людзей са многiх стран, так што гэта рэдкая магчымасць паглыбiць не толькi веды, але i сетку прафесіянальных знаёмств. Дэдлайн палае — так што не сумневайся нi хвiлiны. Кiеў чакае!
01:31 / 14 чэрвеня 2020 / Ліза Лойка
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.