Што не так з дыстанцыёнкай?
Разіраемся ў беларускіх адукацыйных тэхналогіях
СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА
Беларусь – адна з нешматлікіх еўрапейскіх краін, якая не прыняла ніякіх мер па папярэджанні распаўсюду COVID-19. З сярэдзіны красавіка Студэнцкая абсерваторыя праводзіла апытанне пра правы студэнцтва і дыстанцыйную адукацыю, мэтай якога быў збор кейсаў і састаўленне ўяўлення пра сітуацыю.

Распавядаем, як адрэагавала вышэйная адукацыя на пандэмію COVID-19.
Першы выпадак каронавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага, і амаль ў той жа час БНТУ, студэнт якога і быў носьбітам, увёў дыстанцыйнае навучанне на два тыдні. Пасля ўсе вярнуліся да вучобы, і іншыя ВНУ ўводзілі будзь-якія меры ў перыяд 20.03-20.04.

Адбывалася кола перакладвання адказнасці: Міністэрства адукацыі адмовілася ад выразнай пазіцыі, ВНУ марудзілі, і ўсё фактычна вырашалася на ўзроўні канкрэтных выкладчыкаў(-ц), навучальных груп і асобных студэнтаў(-к).
БГУ: «Сразу после того, как нашли заболевшего на ФМО, мы негласно начали ДО. Правда, через неделю или две начали заставлять вернуть очные пары, но наш деканат пошёл против и оставил ДО. Через неделю уже официально разрешили работать онлайн».

БДУ, філфак: "Дакладны дзень [увода карантына] не памятаю, дзесьці ў сакавіку. Спачатку наш факультэт адмаўляў студэнтам у дыстанцыйным навучанні, але на заняткі стала хадзіць значна менш людзей, шмат хто пісаў заявы індывідуальна (якія не падпісвалі), хтосьці збіраў подпісы і г.д. Некаторыя выкладчыкі не чакалі рашэння дэканата і самі паведамлялі, што заняткі з імі цяпер будуць праходзіць дыстанцыйна. У выніку нас перавялі афіцыйна, а у раскладзе замест аўдыторый з'явіліся спасылкі на курсы пэўных прадметаў на Moodle".
Праз адсутнасць агульнай стратэгіі, назіраліся выпадкі змяшанай формы навучання: "абавязковыя кантрольныя работы павінны быць напісаны афлайн, іншых умоў не існуе".
Чацвёрты курс так і застаўся на афлайне: мы фізічна неслі на нормакантроль дыплом, потым на перадабарону. Абарона дыплома і здача дзярж.іспытаў таксама будзе адбывацца афлайн. Адмянілі начытку лекцый перад дзярж.іспытамі, але на дадзены момант так і не замянілі на анлайн, то бок проста адмянілі і ўсё.
Але гэта хутчэй выключэнне, чым правіла – большасць ВНУ ўсё ж здолелі арганізаваць дыстанцыйнае навучанне. Пры гэтым "дыстанцыйнае навучанне" ва ўмовах штучнага экстранага пераходу да яго, у лепшым выпадку, выглядае як імітацыя аўдыторных заняткаў: 1,5 гадзіны анлайн-прысутнасці.

Сітуацыя часам выглядае камічна, бо ў анлайн пераводзяць нават фізкультуру, калі фота практыкаванняў трэба дасылаць у вайбер-чаце. Але гэта – лепшы сцэнар. Шэраг выкладчыкаў апынуліся негатовымі да ўмоваў анлайн-навучання і проста адмянілі пары (замянілі на спіс заданняў ці адмянілі без аніякай замены).
«Пар нет вообще: никаких лекций в зуме, никаких семинаров, вообще ничего. Нам просто дают задания на семинары и лабораторные, дают текст с теорией».

«Есть пары, которые не проводятся ни онлайн, ни офлайн, а оставлены "на самостоятельное обучение"».
Татальная непадрыхтаванасць да анлайн-навучання таксама адлюстроўваецца на тэхнічных сродках, якія выкарыстоўваюцца для арганізацыі заняткаў. Так, толькі некалькі ВНУ мелі свае навучальных платформы (moodle ці іншыя), астатнія карысталіся MS Teams, Zoom, Skype, Viber, Discord, Twitch, Cisco Webex і інш.

Важна адзначыць, што з сабраных 42 кейсаў не было знойдзена ніводнага, дзе б была выпрацаваная пазіцыя адносна правядзення заняткаў, дзе неабходнае спецыяльнае абсталяванне.
Как оказалось, на сайте нашего универского ДО даже есть сервис для видеоконференций, но пользовались им вроде всего дважды и не особо успешно. Нам дают материалы на сайте, и мы скидываем готовые задания туда же или на email. Гениально и инновационно, я считаю.

Пары, для которых нужны стенды, это больная тема: ходят слухи, что придется отрабатывать платно, но думаю, тут можно будет договориться с преподами и как-то хаотично это сделать, только неизвестно, когда. Да и не то чтобы эти стенды работали нормально, так что некоторые преподы вроде разрешают просто рассчитать в теории, без экспериментальных данных.
Пры гэтым, акром пазітыўнага эфекта для здароўя, ёсць і выпадкі павышэння якасці заняткаў праз выкарыстанне анлайн-навучання.
Могу отметить положительный факт онлайна: в жизни нам показывали курсовые проекты, выполненные на метровых планшетах и вся группа толпилась около одного стола, было неудобно, так как многие заслоняли этот проект. Сейчас же преподы включают демонстрацию экрана и показывают проекты в электронном виде, это намного удобнее и виднее!
Пра змену ў нагрузцы былі прадстаўленыя палярныя адказы: для некаторых сталае навучанне за камп'ютарам стала больш цяжкім, для іншых - навучанне стала наадварот больш простым (былі выпадкі, калі гэта было звязана з меншай колькасцю пар праз адмену некаторых).

Выкладчыцкі склад (прынамсі, тыя, хто сталі праводзіць анлайн-заняткі і стасаваліся са студэнцтвам) у большасці адрэагаваў пазітыўна і здолеў не проста адаптавацца, але і цалкам падрыхтаваць свае анлайн-заняткі. Але некаторыя выкладчыкі адрэагавалі негатыўна ці сталі прапускаць заняткі.
Некаторым усё роўна, і нават здараецца такое, што яны не праходзяць да нас на лекцыі, а некаторыя заусёды сур'ёзна адносяцца да гэтай справы.
Стратэгія большасці ВНУ складалася ў абвяшчэнні карантыну на тыдзень-два і яго працягу за некалькі дзён да агучанага тэрміну сканчэння. У абсалютнай большасці выпадкаў сесія была або вочнай, або (у выпадку залікаў) іспыты былі замененыя на рэфераты або іншыя пісьмовыя працы. Тут таксама назіралася поўная адсутнасць стратэгіі.
До конца семестра у преподавателей есть три варианта: выставить рейтинг, провести онлайн, провести оффлайн. Каждый преподаватель сам решает как проводить. У нашей группы два преподавателя ставят рейтинг + кто не согласен онлайн, один оффлайн, остальные пока думают.
Былі праблемы і з інтэрнатамі, калі студэнтам(-кам) настойліва раілі выселіцца і, відавочна, паехаць дадому, што ставіла б пад загрозу іх сем'і. Пры гэтым, пры выяўленні выпадкаў захворвання, інтэрнаты аператыўна і якасна закрываліся на карантын.

Аляксандра Кузьміч
Прадстаўнічка "Студэнцкай абсерваторыі"
Міністэрства адукацыі цалкам "зліла" сітуацыю з каронавірусам, фактычна адмовіўшыся прымаць меры, да яшчэ і абвесціла, што школы маюць працаваць як заўжды.

Чыноўнікі ВНУ ў такіх умовах мелі ўводзіць карантын пад страхам згубіць свае пасты, і ім спатрэбіўся цэлы месяц, каб раставіць прыярытэты іншым чынам. Для мяне такое, канешне, абсалютна невыбачальна.

Таксама забаўна, што ў ІТ-краіне дыстанцыйная адукацыя разумеецца, як тое самае, што звычайныя пары, толькі праз экран камп'ютара. Нават беглы гугл пакажа, што 1.5 гадзіны лекцыі ў анлайн-рэжыме і блізка не тое самае, што спраўдная дыстанцыйная адукацыя. Умовы, у якія паставілі выкладчыкаў і выкладчыц, не выклікаюць нічога, акром суму і болю: у большасці выпадкаў яны мелі самі вырашаць, як праводзіць пары і іспыты, наўрадці маглі атрымаць праграмнае ці тэхнічнае забеспячэнне і магчымасць навучыцца гэтым карыстацца.

У беларускай вышэйшай адукацыі даўно ёсць складанасці са зместам і актуальнасцю навучальных праграм, а зараз нават непарушная хіба не з антычных часоў – форма заняткаў - таксама згубіла сваю актуальнасць.

Высновы "Студэнцкай абсерваторыі"
1
Ва ўмовах, калі Міністэрства адукацыі адмовілася прымаць рашэнні адносна ўвядзення цэнтралізаваных мер, беларускія ВНУ былі пастаўленыя ў сітуацыю выбара паміж забеспячэннем здароўя выкладчыцкага складу і студэнцтва і імавернай адказнасцю перад чыноўнікамі Міністэрства. І толькі пад вялікім ціскам з боку грамадства, урэшце прынялі рашэнне аб ўвядзенні будзь-якіх мер. Гэта дазваляе сказаць пра катастрафічны недахоп універсітэцкай аўтаноміі і маладушнасць адміністрацый ВНУ.
2
Беларускія ВНУ абсалютна не падрыхтаваныя да анлайн-навучання ні па адным з накірункаў:
• маральна (гатоўнасць пераводзіць заняткі ў анлайне),
• тэхнічна (праграмныя сродкі і абсталяванне),
• метадалагічна (парадак правядзення заняткаў у анлайн-фарматах),
• у частцы неабходных навыкаў у выкладчыкаў(-ц).
3
З улікам таго, што сітуацыя з каронавірусам у будучыні можа прыводзіць да магчымага пераводу навучання ў дыстанцыйную форму, ВНУ маюць зрабіць высновы і аператыўна выправіць дапушчаныя памылкі ў падрыхтаванасці да анлайн-навучання.
Переход на ДО был необходим, потому что это касалось здоровье людей, и я имею ввиду не только студентов. В МГЛУ очень много немолодых преподавателей, которым после начала пандемии не желательно было ходить на работу еще два месяца. Я считаю, это наплевательское отношение к преподавателям - людям которые содержат универ.

Мне кажется, на позицию университетов влияла позиция президента: Лукашенко говорил, что это все психоз, а не пандемия, и пока не вышло официальной рекомендации от министерства здравоохранения, мы не могли перейти на ДО, только потом дали зелёный свет.

Нам говорили: «В БНТУ сделали ДО, и все разъехались». Хотя изначально нам сказали ехать домой, а потом возвращаться. Как обычно студентов считают полнейшими дебилами.

Многие выступают против сдачи экзаменов онлайн, опасаясь списывания, но в Беларуси в принципе легко списать. Не важно, как сдавать, например, госы – в онлайн или оффлайн формате: тебе все равно поставят ту оценку на которую ты пахал. Есть случаи, когда на сдачу приходят краснодипломники и ничего не отвечают – им ставят девять только потому, что они краснодипломники. Это не проблема дистанционного образования, а белорусского образования в целом.

Мне кажется, наша система образования ни к чему не приспособлена. В данной ситуации главным было – не мешать преподавателям делать своё дело, как в МГЛУ, когда преподавателям запрещали проводить дистанционные занятия, потому что на это не было официального распоряжения. Не смотря на это, преподаватель сам проявил инициативу, позаботившись о своём здоровье и о здоровье студентов и студенток, и мне не понятно, почему администрация ВУЗа лезет в такие вещи.

Елизавета Прокопчик
Активистка, выступающая за введение дистанционного обучения в МГЛУ на время пандемии
20:31 / 12 чэрвеня 2020 / Студэнцкая думка
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.