"Сітуцыя, калі кошты павышаюцца штогод, а то і кожны семестр, на жаль, стала ўжо звычнай, – распавядае СД
Аляксандра Кузьміч, мэнэджарка праектаў
Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. – Я рабіла даследванне росту коштаў, і за тры навучальныя гады кошты выраслі на 29-42% у беларускіх рублях і на 16-28% у доларавым эквіваленце. Гэта перавышае ўзровень інфляцыі, рост афіцыйнага сярэдняга заробку і ў большасці выпадкаў рост ВУП на душу насельніцтва - любы магчымы паказчык, па якім хоць неяк можна было б адсочваць аб'ектыўнасць росту коштаў.
– Немагчыма таксама сказаць, наколькі гэта апраўдана: сістэма адукацыі абсалютна непразрыстая ў пытаннях бюджэту. І
каментуюць яе адпаведным чынам: растуць кошты на камунальныя плацяжы, трэба плаціць заробкі выкладачам. Але гэта ўсё вада, і аб'ектыўнасць росту коштаў немагчыма ані пацвердзіць, ані абвергнуць".