Як гаворыцца ў загадзе, пад якім подпіса рэктара БДУ А. Караля пакуль няма, змены адбываюцца "ў сувязі са зменамі ўмоў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый". Гэта закране студент_ак як вочнай, так і завочнай формы першай ступені вышэйнашй адукацыі. У сярэднім кошт аднаго навучальнага года вырас на 300-400 беларускіх рублёў.
На афіцыйным сайце БДУ загад пакуль не апублікаваны, у раздзеле "платныя паслугі" яшчэ можна знайсці
дакумент са старымі цэнамі, зацверджанымі на пачатак навучальнага года.
Гэта не першы выпадак, калі адміністрацыя БДУ пераглядае кошты на навучанне падчас семестра,
падобная сітуацыя была ў 2018 годзе.