Насамрэч я валанцёру шмат дзе. Валанцёрыла на "Лістападзе" ў 2018, на «ТОК» (театр оброзования кино), увесну была на "Паўночным ззянні", а ў гэтым годзе я ўдзельнічаю ў "ТЭАРЦЕ". З маіх пастаянных валанцёрств – гэта дапамога ў культурным цэнтры "Корпус". Каб пачаць там валанцёрыць, трэба запоўніць анкету на іх сайце.
Напрыклад, я знаходжуся ў чаціку валанцёраў і прыязджаю тады, калі ў мяне з'яўляецца магчымасць. Жаданне ёсць заўсёды, пытанне толькі ў часе, а калі ён ёсць, то я штосьці раблю.
Займаюся гэтым таму што падабаецца знаёміцца з людзьмі. Часам, мне падаецца, я ведаю больш людзей з нейкіх валанцёрстваў, чым з ўнівера.
І потым, гэта проста тусоўка. Усе ж любяць тусіць недзе. Проста пытанне, хто дзе гэта робіць. Ва ўсіх розныя цікавасці і гэта нармальна. Вось мне, напрыклад, цікавее знаёміцца з людзьмі з-за нейкай агульнай справы, калі мы разам штосьці робім. Ну і само месца. Калі распавядаць пра «Корпус», то гэта проста культурны эпіцэнтр, у якім заўсёды прыемна знаходзіцца. Таксама «Корпус» у гэтым годзе ладзіць валанцёрскую школу, куды прыязджаюць розныя таленвавітыя людзі, якія распавядаюць штосьці цікавае пра зусім розныя валанцёрствы. Расказваюць пра тайм-менеджмент, пра тое, як дамаўляцца з уладай. То бок, вельмі важныя штукі, якія трэба ведаць валанцёру.
Мае абавязкі ў "Корпусе" больш прыземленыя, чым на фестывалях. Я, напрыклад, садзіла кветкі, наразала налепкі, працавала ў квітковай службе. Менавіта валанцёры на канцэртах прычапляююць вам на руку браслеты, стаяць на гардэробе ўзімку. Калі праходзяць нейкія фестывалі, трэба падрыхтаваць пляцоўку. Напрыклад, на эка - фестывалі увесну мы прывязвалі да рыбалоўнай сеткі стужкі, а потым вешалі на столь. Таксама можна развешваць афішы, але, шчыра кажучы, я гэта не вельмі люблю, таму што трэба раз'язджаць па горадзе.
Я заўсёды раблю штосьці нармальнае для "Корпуса", але самае смешнае – гэта калі я рэальна сядзела і дапамагала з садам. Проста ўявіце карціну: мы ў цэнтры горада, на плошчы Перамогі, сядзім і капаем градкі. Яно трошкі ламае мозг. То бок, неабавязкова быць на лецішчы, каб садзіць кветачкі і выкавырваць сарнікі. Гэта можна рабіць прама тут – у цэнтры горада. Нажаль, зараз ужо холадна і да вясны наўрад ці будзе такое паўтарацца, але мне вось вельмі спадабалася. Не лічачы іншых цікавых штук, гэта, напэўна, самае прыемнае, што было за апошні час.