"Круглое — тащить,
квадратное — катить"

10 шчырых плюсаў і мінусаў беларускай арміі
СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА
23 лютага. Хлопцаў віншуюць з гэтым "святам" і клічуць абаронцамі краіны, не менш. Аднак пасля 20 гадоў абаронцам быць не вельмі хочацца, бо армія ўжо сапраўды тут, а ваенкамат не дасць шанцу адкасіць. Разбіраемся ва ўсіх плюсах і мінусах асабіста для цябе!
Плюсы
1
Гарант бяспекі
А што калі прыйдзецца абараняцца? Зноў. Падаецца, армія забяспечыць краіну воінамі, каб потым табе, калі ты будзеш дзедам, дзякавалі за "пабеду".
2
Дысцыпліна
Усё строга па раскладзе. Пад'ём, пастраенне, сняданак-абед-вячэра, адбой. Усё гэта вучыць берагчы час, правільна яго размяркоўваць, усё рабіць хутка, быць паслухмяным і дакладна выконваць "заданні". Ну, і абавязковы жарт пра "апрануцца, пакуль гарыць запалка" — круты скіл, між іншым, калі праспіш на працу ці вучобу.
3
"Школа жыцця"
Безумоўна, тут ты навучышся выжыванню ў цяжкіх умовах. Прыйдзецца рабіць экзістанцыйны выбар: купіць у "чыпке" вафлі ці пакінуць грошы на папіросы. Ноччу прачынацца падчас палётаў з ложка. Ужывацца ў вялікім і вельмі стракатым калектыве.
4
Своеасаблівы дауншыфтынг
А гэта ўжо філасофія. Ні табе смартфонаў, планшэтаў, кампутараў, ні ТV, ні ўсяго астатняга. Выйдзі з зоны камфорту, каб адчуць сапраўднае жыццё!
5
Эканомія
Бескаштоўная вопратка, ежа, койка-месца і яшчэ шмат чаго, на што на "гражданке" ты выдаткоўваў б не мала грошай.
6
Заробак!
На сучасны момант салдаты атрымоўваюць недзе каля 8 рублёў у месяц і не трэба плаціць падатак на дармаедства. Ты толькі ўяві: два гады табе не будзе прыходзіць "ліст шчасця".
7
Штодзень стабільныя фізіч- ныя нагрузкі
Спорт — здароў'е! Да таго ж, ў войску цябе навучаць працаваць рукамі і не грэбаваць ніякай фізічнай працай.
8
Працоўнае месца на будучыню
Пасля абавязковага тэрміна службы можна застацца на кантрактную. Можна стаць, напрыклад, АМАПаўцам.
9
Ваенныя навыкі
Страявая падрыхтоўка, валоданне зброяй, уменне жыць у лесе ў "дзікіх умовах", прыцэл — і гэта вось усё.
10
Ёсць час прачытаць усе кнігі, якія не прачытаў дагэтуль.
У ваенных частках ёсць бібліятэкі. Можна таксама падумаць аб жыцці, вырашыць, чым ты хочаш займацца пасля дзембеля, з кім сябраваць і каго кахаць.
Фота ostrovets.by
Мінусы
1
Страчаны час
За гэтыя 18 месяцаў ты мог бы зарабіць грошай, атрымаць павышэнне, вандраваць, займацца самаразвіццём, сустрэць каханне ўсяго жыцця. Шматлікіх забіраюць служыць, калі ў іх ужо ёсць жонка і дзеці, праца. І калі сям'я будзе чакаць, то праца — не.
2
Антыўтопія
Тут вельмі мала асабістай свабоды, шмат абмежаванняў і перажыткаў мінулага. Усе павінны выглядаць як адзін, маршыраваць нага ў нагу, выконваць бессэнсоўныя заданні і жыць пад нумарамі.
3
Міфічыня скілы
Ты думаў, што навучышся страляць з аўтамата не горш за Ван Дама? Як бы не так: будзе крута, калі ты хоць дзясятак патронаў стрэліш. Не кажучы пра навыкі вядзення бою і стратэгічнае мысленне. Беларуская армія не пра гэта, яна пра жыццё і жорсткае падпарадкаванне.
4
Дедовщина
Усім навабран- цам задаюць пытанне "По уставу или по дедушке?", і ўсе абіраюць другое. І самае трывожнае ў гэтым, што амаль кожны "дух", калі пераходзіць на 3 перыяд службы, пачынае прыціскаць малодшых, бо з ім рабілі тое ж самае.
5
Дзівосныя адкосы, калецтвы самога сябе, смерці, самагубствы
Ёсць вялікая колькасць статыстык гэтых рэчаў адносна арміі, шмат распавядаюць жудасных гісторый. І здаецца, што ўсе яны на ўзроўні баек-пугаек і плётак, але калі распавядаюць твае знаёмыя, як хлопец застрэліўся ў суседнім намёце ў полі на вучэннях, то робіцца зусім не смешна.
6
Дысцыпліна
Так, мы пра гэта пісалі ў плюсах, але гэта і вялікі мінус. Людзі не павінны жыць і працаваць як робаты, машынальна рабіць усё, што загадаюць "зверху", а гэта ў большасці глупыя і бессэнсоўныя заданні.
7
Ніякіх асаблівасцяў.
Калі ты антымілітарыст, гомасэксуал, вегетарыянец, альбо любіш вязаць, а не бегаць са зброяй, то забудзь пра гэта. У арміі ўсе аднолькавыя.
8
Звычкі
Можна пачаць па- ліць, вельмі моцна лаяцца матам, а можна і развучыцца жыць са- мастойна. Праз бясконцае пад- парадкаванне загадам чалавек глушыць у сябе лідарскія якасці, робіцца бязвольным і безініцыя- тыўным. Можна лёгка звыкнуцца з тым, што за цябе заўсёды нават думаюць.
9
"Армейскі спосаб"
Квінтэ- сэнцыя гэтай з'явы ў адным про- стым і лагічным, як усё ў арміі, выразе: «Круглое — тащить, ква- дратное — катить». А апошняя стадыя гэтай хваробы — пака- ранне невіноўных і ўзнагарода недатычных.
10
Вайна ў галаве
Шматлікім (мы не гаворым за цябе) падаба- ецца бегаць са зброяй па лесе, страляць па мішэнях і следаваць усім армейскім і ваенным трады- цыям. Гэта не весела, калі асэн- соўваеш, што маладыя хлопцы гуляюцца з праладамі для забой- ства.
Армія, калі зусім сур'ёзна,– вялікае савецкае мінулае, атавізм часу. Давайце прызна- ем дзве рэчы: вайна не выйсце, а Беларусь мяжуе з дзвюма вялікімі ваеннымі альянсамі: НАТА і Расейская Федэрацыя. Ваяваць бессэнсоўна. Даўно ўжо існуе кан- трактная прафесійная армія, дзе служыць той, хто жадае. Эфектыўнасць такіх войскаў у дзясяткі разоў больш, чым маса- вай арміі. Ці вы хочаце быць пу- шачным мясам? Беларусі варта даўно адмовіцца ад прымусовай службы і даць маладым людзям свабоду, якой яны абавязкова скарыстаюцца.

18:01 / 23 лютага 2020 / Студэнцкая думка
Подпишись на нас. Мы стараемся!
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.