Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Навіны

Амерыканскі філантроп збіраецца адкрыць сетку ўніверсітэтаў, якія будуць прасоўваць ліберальныя каштоўнасці

студэнцкая думка
Філантроп і былы фінансіст Джордж Сорас аб'явіў, што ахвяруе 1 мільярд даляраў для фінансавання новай міжнароднай сеткі ўніверсітэтаў, прызванай прасоўваць ліберальныя каштоўнасці і сваё бачанне адкрытага грамадства, паведамляе The Guardian.

З такой заявай Сорас выступіў на Сусветным эканамічным форуме ў Давасе, гэтае выступленне ён сам празваў "самым устойлівым і істотным праектам яго жыцця", ён таксама дадаў, што важна фінансаваць установы, якія дапамогуць супрацьстаяць павелічэнню аўтарытарызму ў ЗША, Расеі і Кітаю. Дональда Трампа Сорас не ўпершыню назваў "абсалютным нарцысам".

Прататыпам OSUN з'яўляецца Цэнтральны Еўрапейскі ўніверсітэт, заснаваны Сорасам у 1991 годзе з мэтай спрыяць росту дэмакратыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У 2018 годзе кампус ЦЕУ ў Будапешце быў прымушаны пераехаць у Вену з-за закону, прынятага кансерватыўным урадам Будапешту.

Філантропу падаецца, што зараз, акрамя ЦЕУ, свет патрабуе новы тып сусветнай адукацыйнай установы.
Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!
15:12 / 25 студзеня 2020 / Студэнцкая думка
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.