Дзве дзяржаўныя мовы, але здзекуюцца толькі з адной
Паглядзіце, побач з якімі недарэчнасцямі вы праходзіце кожны дзень
СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА
У беларусаў ажно дзве дзяржаўныя мовы. І на якой з іх размаўляць – справа асабістая і ўласны выбар кожнага. Але ці ёсць у нашай краіне паўнавартасныя ўмовы, каб чалавек мог зрабіць узважаны выбар на карысць той ці іншай мовы?

Кожны дзень на вуліцах нас суправаджае мноства ўказальнікаў, якія робяць жыццё прасцей. Але ці заўважалі вы памылкі, якія здараюцца на шыльдах? Сабралі для вас падборку (+разбор) моўных фэйлаў, якія вы дакладна бачылі, але на якія, мажліва, не звярталі ўвагі.
Манумент каля Чырвонага касцёла
Вось такая шыльда сустракае мінчукоў і гасцей сталіцы ў самым цэнтры.
Правільна: па даручэнні. Аснова ў слове "даручэнне" сканчваецца на мягкі зычны, таму пішам канчатак –і. (Правіла на канчаткі меснага склону назоўнікаў 2-га скланення).
Цэнтральны чыгуначны вакзал
Вось яшчэ адзін прыклад (з цэнтральнага чыгуначнага вакзала!), дзе білінгвізм прадстаўлены ва ўсёй сваёй жэстачайшай красе.
У беларукай мове падоўжаныя зычныя ў запазычных словах знікаюць: каса, маса, меса, Адэса. Але ёсць і выклюэнні: ванна, саванна, Мекка…
Цэнтральны чыгуначны вакзал
Працягнем гуляць па вакзале. Як бачым, тут з "касамі" ўсё ў парадку, але з'яўляюцца новыя памылкі. Тут свой уплыў аказвае рускамоўны варыянт «дежурный по вокзалу».
Але ж аснова слова "вакзал" сканчваецца на цвёрды зычны, таму мусіць быць канчатак –е. Каб такога пазбегнуць, трэба вывучыць правапіс усё тых жа канчаткаў меснага склону для назоўнікаў 2-га скланення.
Каса метро
Яшчэ адно найпапулярнейшае месца ў Мінску – метро. Але і тут не пабывала рука граматнага карэктара. Зноў блытаніна з русізмамі, таму і маем "касы па безнаяўнаму разліку".
Правільна будзе пісаць "каса безнаяўнага разліку". А калі хочам ужыць з прыназоўнікам – "каса па безнаяўным разліку". Такія вось асаблівасці кіравання.
Шыльда ў Мінскім метро
І яшчэ трошку пра метро.
Нягледзячы на першы скалад перад націскам, літара-е- тут захоўваецца. Слова запазычанае, таму не хоча паддавацца беларускаму правапісу. Існуе яшчэ шэраг падобных запазычанняў: легенда, калектыў, герой. Гэта трэба проста запомніць.
Шыльда на вуліцы Ландара
Выйдзем з андэграўнду, тут таксама ёсць на што паглядзець.
Навошта нам чужыя "тарговыя" цэнтры, калі ў нас ёсць свае "гандлёвыя"? Пераклад не варыятыўны – пішам "гандлёвы".
А вось такая прыгажосць ёсць у Брэсце.
Прыстаўкі "ат-" у беларускай мове не існуе, таму пішам "аДкрытае", "адтапыранае", "адсталае".
Указальнікі ў аўтобусах таксама любяць час ад часу трасяніць. Плошча Перамогі ёсць, аднак з алеяй так не спрацавала.
Правільна: алея ў гонар 65-годдзя Перамогі.
Цукеркі "Беларуская бульба"
Вось захочаш зрабіць чалавеку прыемнае, падарыць патрыятычныя цукеркі, ды нават тут падставяць. Цяжка ўявіць, якім правілам кіраваліся людзі, калі рабілі такую ўпакоўку.
Правільна: падарункавыя. Слова не запазычанае, то ніякіх "о" не пад націскам няма.Ну, і якіЯ? – падарункавыЯ.
Такія памятныя дошкі (з памылкай) у Беларусі багата дзе можна ўбачыць.
Усё тыя ж канчаткі меснага склону. Аснова ў слове "закон" сканчваецца на цвёрды зычны, таму пішам –е.
Як шмат памылак можна было б пазбегнуць, вывучыўшы толькі адно правіла.
Таксама існуе варыянт напісання "караецца законам".
Прыемна сустракацца з беларускай мовай на публічнай прасторы. Але ж, карыстаючыся ёю, варта памятаць, што "белки" – гэта не заўсёды "вавёркі". Ну і яшчэ некалькі правілаў/асаблівасцяў.

А вось на падобных рускамоўных шыльдах памылкі заўважаныя не былі.
16:08 / 11 снежня 2019 / Маша Клімовіч
Падпішыся на нашы сацсеткі. Мы стараемся!
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.