Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Навіны

Адгадайце слова: у БДУ ... кошты на адукацыю

студэнцкая думка
І не, не "павышаюць" (хаця б для большасці).

З 1 сакавiка павiнен быў уступiць у сiлу былы загад аб павышэннi коштаў на адукацыю, але 3 сакавiка з'явiўся новы. Сапраўды, кошты не растуць, яны змяняюцца.

Зараз студэнт_кi будуць плацiць менш, чым па загадзе на 1 сакавiка, але ўсё роўна больш, чым дагэтуль.

Як было i ў прошлым дакуменце, кошты змянiлiся па-рознаму для розных факультэтаў. Напрыклад, калi ў сярэднiм па БДУ адукацыя стала танней на 100-200 рублёў, на эканамiчным факультэце – толькi на 54 рублi.
Нераўнамерна змянiлiся лiчбы i ў межах аднаго факультэту: калi раней спецыяльнасцi "мiжнародныя адносiны", "лiнгвакраiназнаўства" i "мiжнароднае права" плацiлi аднолькавыя сумы, то з 1 сакавiка студэнт_кi "мiжнароднага права" павiнны плацiць болей. Нават болей, чем раней.
Злева - новыя кошты, справа - старыя
Студэнцкая рада па якасцi адукацыi БДУ тлумачыць паніжэнне адсотка масавай незадаваленнасцью студэнта_к былым указам.

Пасля таго, як стала вядома пра першае за 2020 год павышэнне коштаў, навучэнцы са шматлiкiх факультэтаў пачалi скардзiцца праз студэнцкую раду, патрабуючы скасаваць рост плацяжу, асаблiва падчас семестру.

Няхай поўнасцю стрымаць павышэнне не атрымалася, хаця б на 100-200 рублёў жыццё студэнта_к БДУ стала лягчэй.

UPD: Уважлiва прачытаўшы загад, вызначылi, што некаторым кошты ўсё ж такi паднялi ў другi раз.
Падаражэла адукацыя на спецыяльнасцях "мiжнароднае права", "журналiстыка (аўдыявiзуальная)", "мiжнародная журналiстыка", "правазнаўства" i "эканамiчнае права".

Чаму? Спыйтайце ў адмiнiстрацыi БДУ.
Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!
22:00 / 3 сакавика 2020 / Студэнцкая думка
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.