Расійскае міністэрства культуры арганізуе ў Беларусі канферэнцыю "Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі". Пра гэта
паведамляе МБХ-медыя.
Згодна з сайтам дзяржзакупак, мерапрыемствы пройдуць з удзелам Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, будзе арганізаваная дыскусія аб супрацьдзеянні фальсіфікацыі гісторыі, круглы стол на тэму музейных праектаў абедзвюх краін, прасвечаны 75-годдзю перамогі ў Другой сусветнай і выстава на ваенна-гістарычную тэматыку.
На гэтыя мерапрыемствы Мінкультуры атрымала 4,2 млн расійкіх рублёў.