У сераду ўрад Літвы надаў асаблівы статус выгнанаму з Беларусі прыватнаму ўніверсітэту ЕГУ. Раней Міністэрства замежных спраў Літвы зарэгістравала законапраект па прызнанні ЕГУ ўніверсітэтам, які па палітычных прычынах працуе ў ссылцы.
У канцы 2017 года эксперты з Цэнтра ацэнкі якасці вышэйшай адукацыі далі негатыўную ацэнку адукацыйнай праграме ЕГУ. У іх справаздачы было сказана, што стратэгічнае кіраванне ЕГУ, навуковая і мастацкая дзейнасць вымушаюць жадаць лепшага.МЗС Літвы хутка адрэагавала і прадаставіла законапраект з суправаджальным лістом, у якім сказана, што Літва цалкам падтрымлівае ЕГУ і імкнецца «спрыяць развіццю дэмакратычнага беларускага грамадства, выхаванню крытычна думаючых, творчых і адказных асоб і ўмацаванню адносін рэгіёна Усходняга суседства з Еўрапейскім саюзам».Такі статус дае гарантыю, што ВНУ працягне сваю працу, і дазволіць ўсталёўваць іншыя крытэрыі ацэнкі якасці навучання, чым у іншых літоўскіх установах адукацыі.У пачатку красавіка міністр адукацыі Альгірдас Манкявічус выдаў новую ліцэнзію ЕГУ. У 2019 годзе ЕГУ абяцае прымаць студэнтаў ужо на 9 адукацыйных праграм.
Універсітэт да 1 ліпеня 2019 года павінен падаць заяўку на атрыманне новай ліцэнзіі на правядзенне навучання і звязанай з гэтым дзейнасці, пры гэтым ЕГУ абавязалі ўмацаваць свой акадэмічны і навуковы патэнцыял.
ЕГУ – гэта прыватны ўніверсітэт, які быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. У 2003 годзе беларускі рэжым выгнаў універсітэт з краіны. Тады ж урад Літвы прапанаваў ЕГУ пачаць працу ў Вільні. Галоўныя спонсары ўніверсітэта – гэта Еўрапейская камісія, Шведскае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву ў мэтах развіцця (SIDA) і Міністэрства замежных спраў Літвы. З 1992 года ЕГУ выпусціў больш за 3 тысячы навучэнцаў, з іх больш за 2 тысячы атрымалі дыпломы ўжо ў Вільні.
Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!