Падтрымаць СД
Далучыцца да нас
ВАКАНСІІ
Навіны
У Казахстане перанеслі сесію, каб студэнты галасавалі на выбарах за патрэбнага кандыдата
Авторство Sputnik
Ва ўніверсітэтах Казахстана змянілі тэрміны здачы экзаменаў. Студэнты сцвярджаюць, што гэта зрабілі, каб пасля адстаўкі Назарбаева яны масава галасавалі на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах за прапанаванага ўладамі кандыдата — Такаева. Выбары пройдуць 9 чэрвеня.
Студэнты Казахскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта кажуць, што ім перанеслі сесію, змянілі даты вытворчай практыкі і экзаменаў у красавіку, калі стала вядома дата выбараў. Аднак даць адкрытыя каментарыі амаль ніхто не пагадзіўся.


Казахскі нацыянальны аграрны ўніверситэт у Алматы
Па словах студэнта другога курса гэтага ж універсітэта, многія студэнты незадаволеныя, бо яны загадзя купілі квіткі, каб з’ехаць дадому, а зараз вымушаныя здаваць іх ці змяняць даты. У мінулым годзе навучальны працэс і сесія скончыліся ў траўні, а ў гэтым вучоба скончваецца як і раней, у траўні, але сесія будзе з 3 чэрвеня па 15 чэрвеня.

— Падчас вакацый кожнаму хочацца з’ехаць дадому, на вёску. Але нам сказалі, каб «прыйшлі ўсе». Калі так вырашылі, супраць не пойдзеш, — кажа студэнт.

Прарэктар па вучэбнай частцы Казахскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта Бахыт Халыкова кажа, што падаўжэння сесіі не было. Расклад зацвердзілі напачатку навучальнага года, ён адпавядае акадэмічнаму календару і ніякіх зменаў няма. Акрамя таго ў сельскагаспадарчай ВНУ асаблівы расклад і бываюць сезонныя змены. Сесія ў гэтым годзе будзе 15−23 чэрвеня. Навучальны працэс скончыцца на 15-м тыдні, сцвярджае Халыкова.
Скрын з тэлефона адного з студентаў
Пра асаблівы расклад казалі і ў іншых ВНУ. Студэнт другога курса Казахскай галоўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі распавёў, што ў пачатку сакавіка кіраўніцтва прадставіла расклад, па якому сесія павінна скончыцца да 9 чэрвеня. А ў канцы красавіка расклад рэзка змяніўся, каб студэнты знаходзіліся ў Алматы да 20 чэрвеня. Студэнты адразу спыталі аб прычынах і атрымалі адказ: «Наверсе так вырашылі». Па словах навучэнцаў, расклад змяняўся 3−4 разы. А вось калі стала зразумела, што многім студэнтам-першакурснікам не споўнілася 18 гадоў і яны не маюць права галасаваць, для іх пакінулі ранейшы расклад.

— Вядома, нам гэта не падабаецца, але нічога супраць сказаць не можам. Калі выступім супраць, нас могуць адлічыць. Вучымся за кошт гранта, таму не маем магчымасці пайсці на такое, — кажа адзін са студэнтаў.

Прарэктар Казахскай галоўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі Жанерке Іманбаева інфармацыю пра падаўжэнне сесіі называе ілжывай:

— Усё ідзе згодна з запланаваным акадэмічным календаром. У нас штогод навучальны год завяршаецца ў канцы чэрвеня. Сесія ў гэтым годзе да 21 чэрвеня. Вы маеце ілжывую інфармацыю.

У пачатку траўня ў СМІ з’явілася інфармацыя, што студэнтам прапаноўваюць пісаць заявы аб прымацаванні да пэўных выбарчых участках. Дарадца старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Максатхан Анапін сцвярджае, што «ніхто не зацікаўлены ў павышэнні яўкі, удзел у выбарах добраахвотны».

— Ні акімат, ні іншыя не адказваюць за яўку выбаршчыкаў. Няма такога патрабавання, што павінна быць столькі-та працэнтаў, — каментуе сітуацыю прадстаўнік камісіі.

Раней трох студэнтаў аднаго з дзяржаўных універсітэтаў выселілі з інтэрната і адлічылі за тое, што яны адмовіліся ўдзельнічаць у якасці гледачоў у міжнародных спаборніцтвах «Тур Алматы», якія прайшлі пры падтрымцы акімата Алматы. Але пасля публікацыі паведамленняў пра гэты выпадак ў СМІ іх аднавілі ў ВНУ.

Па даных камітэта па статыстыцы, у Казахстане 540 тысяч студэнтаў. Студэнты ўніверсітэтаў і каледжаў даволі часта скардзяцца ў сацыяльных сетках, што іх прымушаюць удзельнічаць у мерапрыемствах, якія арганізуюць улады.

Палітолагі ў Казахстане сцвярджаюць, што ўлада выкарыстоўвае студэнтаў як адміністрацыйны рэсурс і, вядома, маюць рацыю. Бо ў Беларусі тое ж самае.

Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!
18:37 / 8 траўня 2019 / Яна Чарняўская
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.