Чым займаюцца тэолагі падчас вучобы і чым будуць пасля яе?
Студэнты БДУ, якія часта наведваюць агульнаўніверсітэцкія мерапрыемствы, заўсёды заўважаюць адсутнасць на іх студэнтаў-тэолагаў. Самі яны не адмаўляюць існавання гэтай праблемы і нават здзіўляюцца з яе. Аляксандр вызначыў 4 асноўныя прычыны: "Па-першае, нас самі не завуць, бо ІТ намінальна БДУ, а так існуе асобна. Па-другое, нас самі не завуць, бо «жахліва выклікаць гэтых папоў некуды, архаікай сваёй тут будуць пужаць людзей». Па-трэцяе, нас самі не завуць, бо нас няшмат, ды і людзі трохі пасіўныя. Па-чацвёртае, нас завуць, але навіны не даходзяць, бо нам вучэбна-метадычны аддзел прапануе толькі тыя навіны, што могуць быць «цікавыя студэнтам ІТ».
Тэалогія адносіцца да гуманітарных навук, і, як усе студэнты, якія заканчваюць такі накірунак, студэнты-тэолагі стаяць перад цяжкім пытаннем, куды ісці працаваць? «Як нам напачатку казалі: «Можам зрабіць так, каб працавалі, дзе вы б жадалі» *пасміхаецца*, але ў большасці выпадкаў гэта сацыяльныя працоўныя: настаўнікі (ці школ, ці ВНУ). Некаторыя ідуць пасля гэтага ў святары, але іх не так шмат зараз. Аднойчы прапаноўвалі працаваць у МУС, у якасці дапаможнікаў па рэлігійных справах, але гэта выпадкі не частыя».
Са свайго боку святар Святаслаў таксама зазначае, што варыянтаў шмат, але, як і на астатніх факультэтах БДУ, трэба пачынаць шукаць сваё месца яшчэ падчас навучання, бо нікога не будуць пасля выпускнога сутракаць працадаўцы і адлаўліваць для сябе.