Як паведамляе МНС, увечары 1 траўня загарэлася кватэра ў доме на Солтыса, 6. Пажар патушылі, усе засталіся жывыя, але тры чалавекі атруціліся дымам.
Фота МНС
Прыкладна ў 22:45 суседзі ўбачылі, што з акна адной з кватэр ідзе дым і выклікалі МНС. Яшчэ да прыезду ратавальнікаў два студэнты дапамаглі гаспадыні кватэры – першакурснік Мардас і другакурснік Аляксанаў УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі». Хлопцам 17 і 19 год. Калі пачаўся пажар, маладыя людзі размаўлялі ля пад'езду гэтага дома. Пачуўшы, што з шостага паверху жанчына просіць аб дапамозе, пабеглі ў пад'езд. Суседзі паказалі на патрэбную металічную дзвер, але яна была зачыненая – студэнты вырашылі выламаць.У адным з пакояў убачылі 60-гадовую жанчыну і дапамаглі ёй выйсці на лесвічную клетку. Пасля прыезду ратавальнікаў і хуткай дапамогі гаспадыню кватэры і студэнтаў шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння.
Крыніца ўзгарання была ў адным з жылых пакояў двухпакаёвай кватэры. Ратавальнікі мяркуюць, што прычынай пажару можа быць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.Жыхароў пад'езду не эвакуавалі.
Подпишись на нашу страницу Вконтакте. Мы стараемся!