Дзённік
назіральнікаў і назіральніц

Вачыма простых студэнтаў і студэнтак
Студэнцкая думка
Прэзідэнцкія выбары 2020 года – з'ява ва ўсіх сэнсах надзвычайная. Мы вырашылі паказаць яе знутры – вачыма тых, хто назірае.
Хто будзе весці дзённік?
Розныя дзяўчыны і хлопцы, якім ёсць што сказаць. Кожны дзень розныя, са сваімі гісторыямі. Калі ты назіральні_ца і табе ёсць, чым падзяліцца – пішы нам на пошту dumka.me.info@gmail.com.
Ананімнасць гарантуецца.

Рэдакцыя не мае мэты паказаць выбары ў чорным і белым святле.
Мы хочам даць магчымасць пабачыць іх не толькі звонку, але і знутры.
9 жніўня,
асноўны дзень галасавання
Назіральніца 6

Карацей: пратакол бачыш? а ён ёсць

Нашым камісіям тэлефанавалі з самаго ЦВК каб крыху вЫсВетЛіЦь тое, што мы (і наогул усе) можам знаёміцца з пратаколамі і іх фатаграфаваць.

Прыходжу ўся такая на пантах 9 жніўня на ўчастак, а стэнду з пратаколам.... няма... Падыходжу да старшыні камісіі, ён толькі мяне ўбачыў і адразу:

— НЕ МЕШАЙТЕ МНЕ РАБОТАТЬ БЕРІТЕ БЮЛЕТЭНЬ І ЎХОДІТЕ ВЫ МЕШАЕТЕ МНЕ РАБОТАТЬ.

— Но... дзе я магу ўбачыць пратакол за ўчорашні дзень??

— НЕ МЕШАЙТЕ МНЕ РАБОТАТЬ СХОДІТЕ ВНІЗ І ВООБШЕ ПОЧІТАЙТЕ ІЗБІРАТЕЛЬНЫЙ КОДЕКС!!!11!!! — і гэта ўлічваючы тое, што літаральна пазаўчора ён абацяў персанальна дазваляць мне фатаграфаваць гэтыя пратаколы.

Потым мы думаем: "Не ну гэта край". Тэлефануем у ЦВК, кажам, мол, нам не даюць пратакол! ЦВК тэлефануе ў камісію. Камісія тэлефануе нам. Кажуць, пратакол вісіць на першым паверсе. Шукаем пратакол. Няма. Тэлефануем у ЦВК. ЦВК тэлефануе камісіі. Камісія тэлефануе нам. Кажуць, пратакол быў але ЯГО САРВАЛІ!!! ЦВК тэлефануе ў камісію, дае ім люлей і кажа, каб пратакол быў. Камісія кажа, што хутка павесяць (спойлер: не павесілі).

Аднаму з нас вельмі надакучыў гэты цырк, і ён падыйшоў да міліцыянта мясцовага. Кажа:

— Таварыш міліцыянт! Тут на вашых вачах адбылася кража. Сарвалі пратакол!

А міліцыянт яму нешта накшталт "нічо не знаю эта не маі праблемы ідіте в РУВД".

А так, калі не ўлічваць масавыя фальсіфікацыі, то назіранне прайшло афігенна. Шмат людзей, шмат з белымі стужкамі, ўсе падтрымліваюць, паказваюць кулачкі і сэрцайкі, дзякуюць, прыносяць ежу і ваду, мне нават працоўнік школы прынёс крэселка калі я села на падлогу!! Ва ўсіх гараць вочы, кажуць, што мы героі, віншуюць нас з перамогай. Ад людзей — шмат любові і павагі. Ад камісіі — шмат лайна на галаву )0


Назіральніца 7

Карацей: бусік, першае галасаванне і ўцёкі праз чорны выхад

Я была наблюдателем в гимназии, где раньше училась, поэтому это мне немного помогло: администрация предлагала стул, чай/кофе, предупреждала, что делала комиссия и кого они на нас вызывали.

С самого утра нас уже было человек 5-6 наблюдателей, поэтому мы разошлись в разные стороны: кто-то считал явку прямо возле участков, кто-то в холле школы, остальные на территории.

Один наблюдатель пытался добиться ответа от комиссии, почему он не может находиться при опечатывании урны и подсчёте голосов. Милиция на участке намекнула, что если он сейчас не уйдет, то его выпроводят силой. Он вышел из школы, позвонил в РУВД района и попросил приехать на место, чтобы разобраться с ситуацией. Однако через минут 30 приехал бусик, где были двое мужчин в очках и масках, полностью закрывавшие их лица. Они прошли в школу, а наш наблюдатель, оставив нам свой номер телефона, ретировался домой. Позже мы узнали, что именно на него был вызван бусик, который потом около часа ездил вокруг школы.

В то же время, пока я и моя знакомая сидели в холле, вышла секретарь одной из комиссий и сфотографировала нас. Когда мы у нее спросили насчет этого, она сказала, что мы все равно никому ничего не докажем и убежала обратно. Именно она доставала меня на протяжении всего наблюдения во время досрочного голосования.

В остальном всё прошло спокойно. Самое интересное началось вечером, когда участки закрылись на подсчет голосов. Перед этим, когда я сама голосовала (я голосовала впервые, поэтому мне дали подарок. в этот момент мне председатель комиссии сказал, что неправильные я взгляды отстаиваю и лучше бы помогала им))0)), я уточнила, когда будут протоколы и пустят ли людей их посмотрю. Мне сказали: да, и около 9, максимум 9:30, нас всех запустят.

Возле школы уже собралось около 50 человек. Через час никто из комиссии не вышел, однако вышли провластные наблюдатели, которых встречали очень бурно и очень нерадостно. Пока была открыта дверь, я решила подбежать и спросить у милиции, когда будет протокол, но передо мной силой захлопнули дверь, оттолкнув меня на лестницу.

Около 10:30 вышел завхоз гимназии и закрыл все калитки гимназии на ключ, сказав, что ему дали такой приказ. Мы быстро переместились к черному выхожу гимназии, откуда начала прямо выбегать в бусик комиссия. Затем они двинулись на выход, однако мы полностью перекрыли выезд. В следующую секунду мент достал дубинку и начал угрожать неповиновением закону... Мы немного отошли в сторону, но бусик сам застрял в какой-то яме (спасибо нашим дорогам) так, что мы прямо смотрели на всех членов комиссии. Моя знакомая не выдержала и со злости вылила на них литр воды. Дальше комиссия выезжала под громкие крики "Позор", "Ганьба" и "Пять лет".

В целом мне комиссию ни капли не жалко, учитывая все угрозы и их действия.
8 жніўня,
апошні дзень датэрміновага галасавання
Назіральніца 1

Карацей: затрымалі дзвюх калегаў-назіральнікаў, (амаль) затрымалі назіральніцу

Прыйшлі на ўчастак — а тут сюрпрыз. Вартаўнік сказаў, што забралі майго калегу-назіральніка. У 30 школе. Яшчэ ён сказаў, што пяць чалавек забралі) Нам падалося, што ён нас проста пужае. Ні [імя назіральніка], ні нашага [імя іншага назіральніка] не было ў школе.

Па ходу, вартаўнік нас не падмануў.

Так, па ходу, іх забралі. Яшчэ кажуць, што была адна дзяўчына і яшчэ два чалавека. Мы не ведаем, хто гэта.

Тэлефаную ў Кастрычніцкае РАУС, яны не адказваюць, канешне ж. Самае цікавае, што ні ад камісій, ні ад адміністрацыі школы ўвогуле не было ніякіх заўваг. Проста прыехаў бус — і ўсё.

Дарэчы, сёння першы дзень, калі ў нас не атрымалася зняць пратакол. Пішуць за ўсе дні датэрміновага галасавання, таму не дзіўна, што ў нас не атрымалася. Мы падумалі пайсці сфоткаць па ўсім тром ўчасткам пратаколы, ужо ўвайшлі ў школу. Пачалі з нашага, потым пайшлі да 49-ага, але пабачылі міліцыянтаў некалькіх, якія звычайна дзяжураць у школе. Нешта іх стала шмат, звычайна мы іх не бачылі амаль, а тут ім нават па рацыі штосьці сказалі. Мы такія: "Штосьці адбываецца такое". Мы пайшлі на лесвіцу — яны за намі прам гурбой. [імя другой назіральніцы] пачала хвалявацца, я ёй кажу: "Не хвалюйся, мы проста ідзем фоткаць пратакол, нам гэта дазволена". Канешне, у нас шмат што дазволена ў краіне, а на сам рэч гэты дазвол адбіраюць як толькі могуць. Мы своечасова зрэагавалі, дзякуй [імёны назіральніка і назіральніцы], таму што я шла ўпэўненая, па тыпу "нічога не бачу, нічога не ведаю, нічога не парушала". Каб не яны, я б зараз не запісывала гэта. Там было тры лесвіцы: цэнтральная і яшчэ тры па бакам. Мы сабраліся і пайшлі ў іншы бок, уніз, усе разам. Міліцыянты адразу спыніліся на лесвіцы, бо думалі, што мы пойдзем адразу на ўчастак і нас будзе проста затрымаць, стаўшы колам вакол нас. Але мы пайшлі ўніз і так нічога і не сфоткалі. Затое мы зразумелі ўсю сітуацыю, і, хутчэй за ўсё, заўтра нас затрымаюць дакладна. Але ў прынцыпе будзе шмат людзей, якія прыйдуць на выбары, і гэта спасе. Магчыма, усё будзе нармальна. Праблема ў тым, што мы прастаялі там некалькі дзён і нас ужо пазнаюць і могут хутка на нас выклікаць. Вось шукаем чалавека, які будзе хадзіць навокал 30 школы і сачыць, каб не было ніякіх бусаў, падазорных асоб. Калі ішла, я ўзяла з сабой таблеткі, мыла, куртку, таму што думала, што мяне зараз затрымаюць. Пакуль што абышлося. Страшна дома сядзець, але зараз трэба ісці.

З'явілася інфармацыя па 5 затрыманым у 30 школе. Яны ў Кастрычніцкім РУУС зараз. У панядзелак адбудзецца адміністратыўны суд. Настрой у рабят бадзёры, ім перадалі вады, адносенне міліцыянтаў да іх добрае, яна не ведалі, што ўвогуле пісаць рабятам, калі яны прыбылі. Забралі, як мяркуецца, з-за таго, што яны размаўлялі з назіральнікамі (з СНД, магчыма) і ўсё ім расказалі. Гэта на ўзроўні здагадак. Такім чынам, мы не ведаем, што заўтра рабіць, куды ісці, галасаваць заўтра ці не галасаваць. Хутчэй за ўсё, нас таксама забяруць. Можа, хіба сальемся з натоўпам.

Падумала і вырашыла, што за намі наўрад ці пільнуюць, бо мы стаялі на ўваходзе 40 хвілін, нават хадзілі па будынку, але з намі нічога не адбылося. Праблема была ў тым, што мы пазней пайшлі на ўчастак. Так што думаю, што хадзіць побач і галасаваць будзе нармальна, нічога з намі не здарыцца.
7 жніўня, чацвёрты дзень датэрміновага галасавання
Паліна Бурко

Карацей: справаздача па ўчастку, бабуля супраць БРСМ і з'яўленне шторак

Учора зрабілі вось такую вось міленькую справаздачу пра наш участак і "выбары" на ім. Enjoy!
7 жніўня, чацвёрты дзень датэрміновага галасавання
Паліна Бурко

Карацей: справаздача па ўчастку, бабуля супраць БРСМ і з'яўленне шторак

Учора зрабілі вось такую вось міленькую справаздачу пра наш участак і "выбары" на ім. Enjoy!
Зараз хадзіла расклейвала лістоўкі наконт таго, колькі сапраўдная яўка людзей, а колькі пішуць. Сядзела на лаўцы скоч рэзала і налепвала на руку побач з пад'ездам аднім. Выйшла бабуля і доўга на меня глядзела. Проста моўчкі стаяла. Я падумала, што гэта штосьці падазронае і звярнулася да яе:

— Можа быць, вы сесці хочаце?

— Не, не хочу, — сказала яна, а потым пачала: — А навошта вы так шмат рэжаце?

— Я інфармацыю расклейваю.

— Не БРСМ хоць?

Я падумала: "Вось, гэта мой шанец праверыць, нармальная яна ці не". Пытаю ў яе:

— А што, вы дрэнна ставіцеся да БРСМ?

— Ну так, а за што іх любіць?

Прычым яна са мной па-беларуску пачала размаўляць, што мне адразу спадабалася.

Я зразумела, што норм, і адказала, што я леплю зусім іншую інфармацыю — не ад БРСМ, нават наадварот. Яна адразу зацікавілася, пачала чытаць і сказала, што ў яе пляменнік вучыцца ў акадэміі МУС і яго паставілі назіральнікам па тыпу "афіцыйна". Ён падлічвае цішком, бачыць, наколькі розніца, і кідае ёй. Сказала, што разумее ўсё і прыйдзе ў нядзелю, зафоткае свой бюлетэнь і нават суседу паказала мая аб'яву. Вельмі міла :)

Падала скаргу на адсутнасць шторак — шторкі павесілі!
Праўда зашпіленыя, але старшыня камісіі сказала, што калі камусьці спатрэбіцца (мне і маёй сям'і, напрыклад, абавязкова), то бясспрэчна адшпіляць.

Назіральніца 1

На наблюдателей участков № 35 и № 36 в средней школе № 38 была совершена провокация. Утром мы прибыли к крыльцу школы и начали считать явку, как обычно. Ближе к обеду появился крепкий мужчина и агрессивно с нами говорил. Он возмущался тем, что мы его куда-то записываем, мы сказали «хорошо, мы вас не будем никуда писать», он с ещё большей агрессией сказа, что мы снимаем его на видео (это не правда) и все равно будем записывать. Говорил, что в этой школе учится его ребенок, а ему не нравится, что мы тут сидим. Повторяю, все это было очень агрессивно.
Чтобы избежать конфликта, мы решили отойти в сторону от крыльца школы. Зайдя в школу, мужчина написал жалобу на нас директору школы и избирательной комиссии.
Через некоторое время они все вместе (провокатор, директор Деменчук Александр Валентинович, председательница комиссии Ткачева Ольга Викторовна и другие члены комиссии вышли на улицу и все вместе начали предъявлять мне вышеуказанные претензии. Я предложила им посмотреть камеры видеонаблюдения, они сказали, что это не в их компетенции. Председательницу комиссии сказала, что на основании жалобы мужчины мне будет вынесено предупреждение, директор школы добавил, что он так же напишет жалобу, что я мешаю избирателям заходить на участок и меня лишат аккредитации. Так и случилось, после обеда мне передали решение о лишении аккредитации, в котором естественно указана ложная информация.
Из этого решения я узнала фамилию провокатора — Лапатков А. М., он является членом избирательной комиссии № 25 советского района Гомеля. Через несколько минут наблюдательницам позвонили и сообщили о возможных провокациях, и что этому человеку было поручено найти человека, который сможет выгнать нас с участка. И раз он пришел сам, видимо нужного человека он найти не смог.
6 жніўня, трэці дзень датэрміновага галасавання
Паліна Бурко

Карацей: назіранне з вуліцы і фіговыя каверы


Нас выгналі нарэшце, на трэці дзень.

Мы пастаялі дзесьці гадзіны паўтары, паглядзелі, палічылі людзей. Потым прышла завуч школы і сказала:
— Што вы тут робіце?
— Стаім чакаем сваёц чаргі.
— А чаго вы чакаеце тут?
— А як мы яшчэ даведаемся, што людзі сышлі?

У яе больш словаў на знайшлося, і яна сышла. Праз некалькі хвілін прыходзіць старшыня камісіі і кажа:

— Давайце па-даброму вы адсюль сойдзеце кудысьці. Я тут не галоўная, але мне сказалі...

Застаецца здагадвацца, што гэта, напэўна, адміністрацыя школы.

Мы вырашылі не спрачацца, пайшлі на вуліцу да астатніх назіральнікаў. Іх даўно выгналі, а мы толькі прыйшлі. Мы сядзім на вуліцы і такія: "Ваў, вуліца! Упершыню!"
Мы сядзім тут лічым за тры ўчасткі. Сказалі падыходзіць перад абедам, нам дадуць расклад, і, магчыма, мы будзем там сядзець. Будзем дамаўляцца.

А самае галоўнае, што ёсць на гэтай вуліцы, гэта гарная музычка, якая грае там з акна. Зараз грае "Хали-гали, паратрупер", нейкі фіговы кавер, бо музыка танная. Гэта адзіная нармальная песня, калі б гэта быў. Усё астатняе па тыпу "Я — морячка, ты — моряк..." і падобнае. Таня сказала, што мы такімі тэмпамі пойдзем таксама датэрмінова галасаваць, бо наслухаемся гэтай музыкі і патупеем.

Таня зноў сядзіць на ўчастку, дарэчы. Мне здаецца, мы ўсё ж пераканаем нашу Марыю Антонаўну ;)

І, дарэчы, нам прывезлі вадзічку і крэсла, за што вялікі дзякуй! :)
Марыя Суворава

Карацей: лайфхак для назіральнікаў, "для мяне ты Маша" і міфічныя істоты

Сёння я назіраю ў другой палове дня. А 16:01 я падышла да ўваходу ў школу з намерам увайсці ўнутр і лічыць яўку там, нягледзячы на тое, што ўчора не пусцілі.

Учора я зразумела такі ўрок: каб мець поспех, трэ быць максімальна спакойнай і паказальна ветлівай асобай, якая нібы ладу не дабярэ, што закона ў гэтай краіне не існуе. [лайфхачык — каб складаць у школьных і участковых войск такое ўражанне, сканцэнтруйце ў сабе ўсю стомленасць, што ў вас накапілася за жыццё і дэманструйце яе як можаце]. Вынік — на тэрыторыі школы я засталася і была там да заканчэння галасавання. Прыйшлося доўга гутарыць спачатку з ахоўнікам (ён сказаў, што моладзь зараз настырлівая і ёй няма чым займацца (ура, класіка!)), пасля са старшынёй камісіі (ён сказаў, што я крычу і замінаю яму працаваць (для назіральнікаў 2020 гэта ўжо таксама класіка)), пасля з міліцыянтамі, пасля з дырэктаркай школы.
Тут адбыліся дзве важныя штукі. Міліцыянт спачатку адмовіўся са мной размаўляць, таму я пайшла да яго сама (ахоўнік агрэсіраваў, але нягледзячы на гэта ахвотна адчыніў і прывёў да міліцыі). Я апісала міліцыянту сітуацыю (вядома, з усімі кодэксамі і законамі), і ён мяне падтрымаў. Са страхам у вачах, збянтэжана, але падтрымаў. "Я ня бачу падставаў выганяць чалавека з тэрыторыі школы" і "Не, грамядзянка не крычыць, не замінае працаваць і не парушае парадак", сказаў ён старшыні камісіі. Дырэктарка прыйшла размаўляць са мной ужо пасля таго, як праз ахоўніка паведаміла, што адмаўляецца гэта рабіць. І, натуральна, калі даведалася, што міліцынты мяне не гоняць. Несла цьмяны набор сказаў пра прапускі і эпідэмію. Калі я называла свае імя, прозвішча і імя па бацьку, дырэктарка адказала: "Для мяне ты Маша, буду так звяртацца, як да вучаніцы" (я нядаўна скончыла школу, дзе знаходзіцца выбарчы участак). Карацей, мне нагадалі, што я, незалежны назіральнік, тут толькі вучаніца — то бок сама ня ведаю, за што змагаюся і ўвогуле мне што больш рабіць няма чаго? Я гэта са стомленым тварам праігнаравала. Нашу далейшую размову можна вельмі сцісла апісаць гэтак: "Дзе дакумент? Дзе паперка? Няма паперкі. Не, я маю права тут знаходзіцца. І што ты ўвесь дзень будзеш тут стаяць? Ну, няхай стаіць". Няхай і стаю. Стаю ў фае. Далей стаю. Побач у кабінеце сядзяць міліцыянты. Чуецца шэпт: "Мабыць, стул ёй вынесці?" Я чамусьці замілавана здзіўляюся, хоць здаровы сэнс падказвае мне, што павага да іншага — не падстава для здзіўлення. Гэта Беларусь, дзетка. Краіна цудаў. Паваге з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў тут здзіўляюцца. Міліцыянт прапанаваў пасядзець у іх кабінеце, калі стамлюся стаяць, я падзякавала.
Старшыня камісіі вынес з участка стул і прапанаваў каву гарбату. Пасля выйшла сябра камісіі з талеркай печыва. Стул я ўзяла, а ад астатняга ветліва адмовілася. Спрабуюць маніпуляваць напэўна. Ня ведаю. Мне складана выявіць словамі тое, што я адчуваю, узаемадзейнічаючы з супрацоўнікамі школы і чальцамі камісіі. Падчас выбараў гэтыя людзі — больш не людзі. Гэта нейкія міфічныя істоты: выглядаюць важна і таямніча, гавораць казкамі і невядомымі артыкуламі кодэксаў, нават змяняюць аблічча — то "я сам усё разумею", то не даюць азнаёміцца з пратаколам і смяюцца ў твар. Карацей, міфічныя істоты ўсімі сіламі ствараюць атмасферу міфічнасці і загадкавасці, маўляў, глядзіце, гэта мы тут да тайны спрычыняемся, а не вы. Таму маўчыце і падпарадкоўвайцеся.

Міліцыянт перыядычна пытаўся, ці ўсё ў мяне добра і сказаў звяртацца, калі не пусцяць у туалет: "А колькі вы ўжо назіраеце? З 16 і да 19? А туалет? Думаеце не пусцяць?"

Я лічыла яўку, сфатаграфавала пратакол і сышла. Па пратаколе яўка сапраўдная. Фальсіфікаваць будуць заўтра: як мы вызначылі з астатнімі тутэйшымі назіральнікамі, фальсіфікуюць і не дапускаюць да пратакола кожны другі дзень. Вось так.
P.S. А прыходзіш дадому, уся гэтая выбарчая атмасфера цябе пакідае, і стае проста брыдка. Брыдка ад усіх гэтых крывадушных людзей, з якімі прыходзіцца спрачацца. Што ў іхных галовах? Аб чым яны думаюць, калі хлусяць і закрываюць спінамі пратаколы? Нават уявіць страшна. Карацей, будзьма сумленнымі і дбайма, спадарства.
5 жніўня, другі дзень датэрміновага галасавання
Паліна Бурко

Карацей: назіранне на лесвіцы і яшчэ большая накрутка

10:10 раніцы, 10 хвілін з пачатку працы ўчастку. Мяне пасадзілі ў афіцыйныя назіральнікі.

Ужо прыйшло 4 пенсіянера. Адзін прыйшоў яшчэ перад адкрыццём, сказаў, што з 6 раніцы чакаў, каб прагаласаваць за прэзідэнта. Называў усіх "таварышчамі" і проста шмат тармазіў.

Ну ўсё, прыйшла нейкая "залежная" назіральніца, таму мяне адправілі піць гарбату. Пап'ю і пойду на ўчорашнюю пазіцыю пад дзверы.

Паразмаўляла я з нашай Марыяй Антонаўнай, старшынёй камісіі. Вельмі добрая жанчына, канешне. Сказала, што далёка не ўсё ад яе залежыць, але нам яна будзе дапамагаць як можа і праганяць дакладна не будзе. Яшчэ сказала, што вынікі будуць "як заўсёды", а далей ужо будзем усе глядзець. Кажа, што людзі стаміліся ўжо як ніколі.

Ляжу на лесвіцы і назіраю. Вельмі зручна.

Адчуванне, быццам мой мозг зараз выбухне. Не ведаю, чаму так, бо мы там ніякай інтэлектуальнай працай не займаемся. Толькі падлічваем людзей, але ж гэта амаль нічога!

М-да. У нас быў абед, таму я пайшла дадому паесці і трохі паспаць. Вынік: прачнулася толькі зараз. Добра, што на ўчастку ўсё роўна ёсць наш незалежны дзяжурны.

Калега-назіральнік піша:

"44. И внимание на фото "
Ах так. Учора я казала тут, што нас наўрад ці дапусцяць. Але ўсё норм! Сёння мы назіралі як і ўчора. Ну і старшыня сама ўсё разумее, але... Але сёння прыпісалі яшчэ больш, чым учора!
4 жніўня, першы дзень датэрміновага галасавання
Паліна Бурко

Карацей: 97 чалавек замест 28, ветлівая старшыня і назіранне праз празрыстыя дзверы

Я была назіральніцай на 49 участку Кастрычніцкага раёну, гэта школа нумар 30. Я акрэдытаваная, з акрэдытацыяй ніякіх праблем не было, але адразу з'явіліся, калі мы прышлі. Канешне ж, нас не пусцілі… то бок пусцілі спачатку, але не ўсіх.

Першую змену была не я, была дзяўчына іншая, якую дапусцілі. Потым яшчэ падышоў хлопец, які таксама дзяжурыць на паверсе, наш незалежны назіральнік, яму таксама прадаставілі месца.

Я прыйшла ўжо ў другой палове дня пасля абеду, і ўжо нікому не далі месца, мы проста стаялі пад дзвярыма. Нас ніхто не праганяў, дзверы празрыстыя. Мы бачылі скрыньку і як кідаюць бюлетэні. З гэтым праблем ніякіх не было. Рабяты лічілы ўсіх, хто заходзіць у бокс, я лічыла толькі тых, хто кідае бюлетэнь у скрыньку.
Столькі я налічыла за другую палову дня на сваім участку. Роўна столькі ж было ў першай палове дня, лічыла іншая назіральніца. Агулам: 28 чалавек.

Ах так, яшчэ зрабілі памылку, бо ў нас не 46 участак, а 49 ;))

Самае цікавае, што старшыня камісіі, як і сама камісія, вельмі ветліва да нас ставіліся. Часта выходзіла да нас:

— Ну, чаго вы тут сядзіце, пашлі б гарбаты папілі!

Мы жартавалі з ёй. Толькі адзін раз падышла наконт таго, што мы на рэжымным аб'екце, і, калі што здарылася, то ўся віна на нас, так, мабыць, лепш нам пайсці дадому.

Да нас прыходзіла яшчэ дырэктарка школы, чаліня іншай камісіі, якая знаходзіцца таксама ў гэтай школе. Яна запытала, чаго мы тут робім. Адказалі, што чакаем сваёй чаргі ў назіранне. Яна сказала нам чакаць навуліцы, але як мы маглі так адразу кінуць участак. У той больш словаў не знайшлося і яна сышла. А мы працягнулі сядзець.

Сядзелі радзі пратакола. Дачакаліся. Прыйшлі фоткаць пратакол — а ў ім 97 чалавек. 97, Карл!
Мы стаялі некальнікі секунд моўчкі, проста з закрытымі ртамі. Мы настолькі прыфігелі, прабачце, што гэта ў тры разы больш, чым мы насамрэ налічылі.

Мы пайшлі ў кабінет да старшыні. Яна сказала:

— А як вы лічылі?

— Мы назіралі ўсіх тых, хто кідае аркуш паперы ў скрыньку.

— Ну, я сваёй камісіі давяраю, гэта яны лічылі.

Пытаем у камісіі:

— Вы сапраўды добра палічылі?

Яны нічога не адказваюць, канешне. Ну і ўвогуле яны сказалі, што працоўны дзень скончаны, так што чакаюць нас заўтра.

Мы з такім прыфігеннем пачалі кідаць гэту навіну паўсюль. Заўтра мы разам ідзем ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну падаваць скаргу, таму што мы больш чым упэўнены, што заўтра нас нікуды не дапусцяць. Часу, хутчэй за ўсё, будзе шмат, будзем стаяць там пад ўчасткам.

Вельмі шкада, што так атрымліваецца. Здаецца, норм людзі. Яны вельмі добра з намі абыходзіліся — гледзячы на іншыя ўчасткі, дзе нават праганялі, проста піпец. Але вось такое вось.
Хлопец, які са мной дзяжурыць, распавядаў, што падчас збору подпісаў яму адмовіла адна жанчына. Кажа, што гэта была нейкая сям'я алкаголікаў, яны былі п'янымі. Дык вось жанчына адкрыла дзверы, з ёю выйшаў муж. На просьбу паставіць подпіс яна сказала: "Я за Лукашэнку!" На што п'яны мужык сказаў, што яго жонка — дура, і паставіў подпіс)))0) А жанчына проста сышла, подпіс так і не паставіла.


Назіральніца 2

Карацей: двое пазбаўленыі акрэдытацыі, хаванне са скрынямі і "на ўсе скаргі адказваю пісьмова"

Зранку, прыкладна а 9:47, калі я прыйшла на ўчастак, там ўжо стаялі тры назіральнікі. Ніводнага з іх не пусцілі назіраць за апламбіраваннем скрыні, дваіх пазбавілі акрэдытацыі. Калі трэцяя пайшла на ўчастак, каб падаць скаргу, дзверы школы проста зачынілі на замок.

Мы дачакаліся адкрыцця ўчастка і пайшлі падаваць скаргі. Таксама спыталі наконт пратаколу. Старшыня камісіі паабяцаў, што з азнакоміць нас з пратаколам увечары пасля закрыцця ўчастка.

Потым ён не ў вельмі ветлівай форме папрасіў нас пакінуць тэрыторыю школы, таму што мы з'яўляемся староннімі асобамі, а тэрыторыя школы — ахоўны аб'ект. Казаў, што калі мы праз 5 хвілін не сыдзем за калітку, то ён выклікае на нас АМАП.

Адзін з назіральнікаў, якога пазбавілі акрэдытацыі, пайшоў на ўчастак у якасці выбаршчыка, каб падлічваць яўку.

Напрыканцы дня, а 7, мы пайшлі ў фае школы, каб нам хаця б далі азнаёміцца з пратаколам, але нам нават гэтага не дазволілі зрабіць. Старшыня камісіі спасылаўся на пастанову ЦВК аб абмежаванай колькасці назіральнікаў. На ўсе нашыя словы, што гэта ніяк не забараняе нам як назіралнікам папрасіць пратакол, быў адзін адказ:

— На ўсе скаргі адказваю пісьмова.

Калі мы сказалі, што гэта не сарга, а рэалізація нашых правоў як назіральнікаў, ён паўтарыў тое ж самае і проста сышоў.

І тое, што мяне ўразіла больш за ўсё. На тэрыторыі школы знаходзяцца адразу 2 участковыя камісіі. Усе мы ведаем, што ў канцы дня скрыня з бюлэтэнямі павінна быць апячатана і схавана ў прысутнасці назіральнікаў, так? Што я ўбачыла, пакуль стаяла ў фае: нясуць дзве жанчыны скрыню з аднаго ўчастка. Заходзяць у нейкае памяшканне і зачыняюцца там. Праз некалькі хвілін да іх далучаюцца яшчэ двое мужчын са скрыняй з другога ўчастка. Што яны там рабілі ўвесь гэты час за зачыненымі на ключ дзвярма — невядома. Спадзяемся, што весьмі старанна апячатвалі скрыні :)
Подпишись на нас во Вконтакте или Telegram. Мы стараемся!
19:30 / жнівень 2020 / Студэнцкая думка
Перадрук матэрыялаў магчымы
толькі з актыўнай спасылкай на арыгінал публікацыі.
Дэталі тут
.