Моладзь&рэлігія
Расказваем пра розныя рэлігійныя рухі на прыкладах цікавых маладых людзей
Мы жывем у час, калі кожн_ая можна верыць у тое, што лічыць правільным, і ніхто нам гэтага не забароніць. Для кагосьці вера з'яўляецца падтрымкай, для іншага – сэнсам жыцця.

Студэнцкая думка вырашыла распавесці вам пра розныя рэлігіі і рэлігійныя накірункі, якія можна адшукаць на тэрыторыі Беларусі. Але расказваць мы будзем не проста так, а вуснамі маладзёнаў, для якіх рэлігія – частка жыцця.