Колькі ім давядзецца аддаць за арэнду?
Цана аднапакаёвак, у залежнасці ад горада, вар'іраваліся ад 151 $ да 462 $. Горадам, дзе выплата гаспадару кватэры «з'ядае» найменшую частку даходу, стаў Іжэўск — там арэнда складае 47% заробку. Чэлябінск заняў 3-е месца па даступнасці з доляй 50%.
Цяжэй за ўсё даводзіцца студэнтам у Маскве: нягледзячы на найвышэйшы сярэдні заробак, кошт арэнды тут таксама самы высокі ў Расіі і навучэнцы ВНУ змушаныя аддаць за кватэру каля 85% свайго даходу (462 $).
За арэнду пакоя ў большасці буйных гарадоў давядзецца «выкласці» не больш траціны заробку. Найвышэйшыя кошты за пакоі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу — 200 і 167 даляраў суадносна, то бок, каля 37% ад заробку. Найбольшую долю пакой «забярэ» ў Іркуцку — 117 даляраў, або 42% сярэдняга студэнцкага заробку.