Рэктара павінны абіраць выкладчыкі і студэнты. У Беларусі гэта робіць прэзідэнт. Колькі адсоткаў аўтаноміі пры такім раскладзе? БДУ і яшчэ некаторыя ВНУ падпісалі Вялкую Хартыю Універсітэтаў. Першы фундаментальны прынцып якой:
" 1. Універсітэт — гэта самастойная ўстанова, якая з'яўляецца сэрцам любога грамадства, незалежна ад яго арганізацыі з улікам геаграфічнай і гістарычнай спадчыны; ён стварае, вывучае, асэнсоўвае і распаўсюджвае культуру шляхам даследвання і выкладання.
Каб адпавядаць патрабаванням сучаснага свету, яго даследчая і выкладчыцкая дзейнасць павінна мець маральную і навуковую незалежнасць ад палітычнай і эканамічнай улады".
Мы праслязіліся.