Раней гульню выпускала кампанія Telltale Games (таксама выпусціла The Wolf Among Us), але ў верасні 2018 года яна
абвясціла аб банкруцтве і пакінула вісець у паветры пытанне аб сканчэнні серыі. Праз месяц кампанія Роберта Кіркмана Skybound Entertainment аб'явіла, што выкупіла правы на гульню і выпусціць апошнія два эпізоды.
У адрозненне ад іншых гульняў пра зомбі, гульцы ў The Walking Dead не павінны бяздумна вынішчаць мерцвякоў. Праекты Telltale Games гэта – інтэрактыўныя гісторыі, дзе гульцы ўплываюць на сюжэт сваім выбарам: ад іх залежаць стасункі з іншымі персанажамі і канцоўка. Каб прасунуцца па сюжэце, трэба ўзаемадзейнічаць з аб'ектамі, размаўляць і прымаць рашэнні, часам – за некалькі секунд.