Навучыся пісаць тэксты з нуля з камандай незалежнага студэнцкага медыя
Праграма
Рэгістрацыя
Штомыпрапануем?
Пісаць тэксты не ў стол, пабачыць іх апублікаванымі і атрымаць водгук на сваю працу. Вучыцца ў практыкуючых журналістаў, блогераў і актывістаў.
-1-
Толькі важныя веды
Кароткая і патрэбная тэорыя без савецкіх падручнікаў і нуднай інфы. Вы зразумееце, што такое добры тэкст, дзе адшукаць новую тэму, як абраць свой фармат і пазбегнуць фэйкаў і мовы варожасці.
-2-
Зорка, імя якой медыя
Шэраг сустрэчаў з тымі, хто стварае медыякантэнт, які вы бачыце ў сваёй ленце кожны дзень. Будзем размаўляць пра журналістыку, трэнды, гарачыя навіны і сваё месца пад медыйным сонейкам Беларусі!
-3-
Тэксты твайго аўтарства
Напісанне тэкстаў і праца над памылкамі - значная частка праграмы. Разам мы распрацуем тэмы і фармат для кожнага і кожнай, потым разбярэм памылкі і апублікуем твой першы артыкул!
Рэгістрацыя
Што будзе на Школе?
Навучанне доўжыцца тры месяцы: з кастрычніка па снежань 2019 года.
Напісанне журналісцкіх тэкстаў
Раскажам, як пісаць тэкст, з чаго пачынаць, распавядзем пра частыя памылкі і дадзім парады – карацей, раскладзем усё па палічках.
Сустрэчы з журналісткамі і журналістамі
Жыццёвыя размовы з журналістамі і журналісткамі пад гарбату пра іх працу, дасягненні і правалы, асабістае жыццё акрамя працы.
Журналістская этыка
Адзін з асноўных складнікаў вашай рэпутацыі. Мы пагутарым пра базавыя правілы, фактчэкінг і хэйтспіч у часы постпраўды.
Правы чалавека і хэйт спіч
Як пісаць, каб нікога не пакрыўдзіць? І ці трэба ўвогуле падбіраць словы ў сваім тэксце? Разбярэмся разам з экспертамі і эксперткамі!
Візіты ў рэдакцыі беларускіх медыя
Вы атрымаеце магчымасць знутры паглядзець, як працуюць рэдакцыі, пабачыць унутраную кухню і асабіста пазнаёміцца з журналістамі і журналісткамі!
Праца з фота і відэа
Навучыцеся здымаць і мантаваць відэа, фатаграфаваць і апрацоўваць здымкі, даведаецеся значэнне слова "ракурс" і "вытрымка".
На сайце апублікавана толькі частка праграмы – вас чакае значна больш!