Школа
«Студэнцкай думкі»

Навучыся пісаць тэксты з нуля з камандай незалежнага студэнцкага медыя
Што мы прапануем?
Пісаць тэксты не ў стол, пабачыць іх апублікаванымі і атрымаць водгук на сваю працу. Вучыцца ў практыкуючых журналістаў, блогераў і актывістаў.
-1-
Толькі важныя веды
Кароткая і патрэбная тэорыя без савецкіх падручнікаў і нуднай інфы. Вы зразумееце, што такое добры тэкст, дзе адшукаць новую тэму, як абраць свой фармат і пазбегнуць фэйкаў і мовы варожасці.
-2-
Зорка, імя якой медыя
Шэраг сустрэчаў з тымі, хто стварае медыякантэнт, які вы бачыце ў сваёй ленце кожны дзень. Будзем размаўляць пра журналістыку, трэнды, гарачыя навіны і сваё месца пад медыйным сонейкам Беларусі!
-3-
Тэксты твайго аўтарства
Напісанне тэкстаў і праца над памылкамі - значная частка праграмы. Разам мы распрацуем тэмы і фармат для кожнага і кожнай, потым разбярэм памылкі і апублікуем твой першы артыкул!
Што будзе на Школе?
Навучанне доўжыцца тры месяцы: з кастрычніка па снежань 2019 года.
На сайце апублікавана толькі частка праграмы – вас чакае значна больш!
Журналістыка пачынаецца тут
Знайдзі сябе ў журналістыцы!